Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  2. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  3. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  4. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  5. Эксперты: Путин использует День Победы, чтобы подготовить общество к войне с Западом
  6. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  7. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  8. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  9. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  10. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  11. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
  12. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  13. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
Читать по-русски


У Беларусі скончыліся мерапрыемствы па зверцы ўліковых звестак — яе прайшло 95% ваеннаабавязаных, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

У ведамстве нагадалі, што праверка праводзілася з сярэдзіны кастрычніка па снежань 2022 года на даручэнне Лукашэнкі.

Там заявілі, што беларусы «з высокай адказнасцю і разуменнем паставіліся да мерапрыемстваў па ўмацаванні абараназдольнасці дзяржавы»: паводле інфармацыі Мінабароны, зверку ўліковых звестак прайшло больш за 95% ваеннаабавязаных.

— Астатнія — гэта тыя, хто альбо хварэў, альбо знаходзіўся за мяжой, — удакладнілі ў прэс-службе.

Зверку звестак праводзілі мясцовыя органы ўлады і арганізацыі сумесна з ваенкаматамі — гэта дазволіла ўдакладніць інфармацыю, «неабходную ва ўмовах наяўнай ваенна-палітычнай абстаноўкі».

Нагадаем, 4 кастрычніка падчас нарады з сілавікамі Аляксандр Лукашэнка згадаў досвед расійскай частковай мабілізацыі і заявіў, што ў Беларусі трэба яго ўлічваць «нягледзячы на тое, што ў Беларусі ў гэтым няма неабходнасці». Ён даручыў правесці праверку ваеннаабавязанага складу «без усякага гвалту, без шуму».

У Мінабароны паведамілі, што гэтыя мерапрыемствы «носяць выключна планавы характар» і праводзяцца «кожны год», аднак такой маштабнай зверкі звестак у апошнія гады ў Беларусі не было.

Скончыць праверачныя мерапрыемствы абяцалі да канца 2022 года. Аднак на практыцы звесткі працягвалі звяраць нават у пачатку студзеня.