Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Эксперты: Путин использует День Победы, чтобы подготовить общество к войне с Западом
  2. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  3. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
  4. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  5. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  6. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  7. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  8. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  9. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  10. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  11. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  12. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
Читать по-русски


Следчы камітэт распачаў крымінальную справу ў дачыненні да прадстаўніка салігорскага футбольнага клуба «Шахцёр». Прычына — нібыта спроба паўплываць на вынік матча чэмпіянату Беларусі па футболе.

Фото: пресс-служба ФК «Шахтер» Солигорск
Каманда «Шахцёра» ў 2021 годзе. Фота: прэс-служба ФК «Шахцёр», Салігорск

Факт «супрацьпраўнага ўплыву» на вынік матча выявіў ГУБАЗіК. Цяпер у дачыненні да прадстаўніка футбольнага клуба «Шахцёр» распачатая крымінальная справа па ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт 253 КК (Замах на подкуп удзельнікаў спартовых спаборніцтваў). Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле — да 3 гадоў пазбаўлення волі. У цяперашні момант СК працягвае следчыя дзеянні.

Як паведаміў набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал, крымінальную справу таксама распачалі ў дачыненні да прадстаўніка футбольнага клуба «Белшына» за дамоўны матч у 30-м туры чэмпіянату Беларусі. Сцвярджаецца, што гэта можа стаць прычынай перагляду вынікаў чэмпіянату.

Раней выданне Tribuna. сom паведамляла, што 30 студзеня ў офісе футбольнага клуба «Шахцёр» у Салігорску праходзілі праверкі з удзелам узброеных сілавікоў.

Кантактныя тэлефоны клуба «Шахцёр», бухгалтэрыі і аддзела маркетынгу цяпер не адказваюць. Таксама мы не змаглі датэлефанавацца да прэс-сакратара ФК Віктара Валадзько.

Нагадаем, 22 студзеня ў Мінску затрымалі былога спартыўнага дырэктара салігорскага футбольнага клуба «Шахцёр» Уладзіміра Нідэргауса. Яго падазраюць у махлярстве. У той жа дзень імя Нідэргауса знікла з сайта каманды.

У мінулым сезоне салігорскі клуб стаў чэмпіёнам Беларусі.