Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  2. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  3. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  4. Беларусские подростки показали средние пальцы во время салюта. Их уже задержали
  5. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  6. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  7. Пакистан объявил о крупномасштабной военной операции против Индии
  8. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  9. Мерц, Макрон и Стармер прибыли в Киев
  10. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  11. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  12. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  13. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
Читать по-русски


Беларус Эдуард Лобаў на радзіме марыў стаць афіцэрам і для гэтага пайшоў у армію. Пасля выбараў 2010 года трапіў за краты і адседзеў «ад званка да званка», таму што адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні. Пасля вызвалення служыў ва ўкраінскай арміі, ваяваў супраць РФ, а 26 студзеня загінуў пад Вуглядарам. Яго маці Марына Лобава распавяла «Радыё Свабода» пра стаўленне сына да беларускіх пратэстаў, службу ва ўкраінскай арміі і апошні бой — прыводзім вытрымкі з інтэрв'ю.

Мать добровольца Марина Лобова. Фото: "Радыё Свабода"
Маці добраахвотніка Марына Лобава. Фота: «Радыё Свабода»

Служыў у дэсанце і стаў апазіцыянерам

У дзяцінстве Эдуард марыў стаць вайскоўцам і пасля школы пайшоў у армію, служыў у 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадзе ў Віцебску. Калі ён дэмабілізаваўся летам 2010 года, адразу ж уступіў у «Малады фронт». Тады якраз пачалася падрыхтоўка да прэзідэнцкіх выбараў, Лобаў стаў сябрам ініцыятыўнай групы Віталя Рымашэўскага.

Напярэдадні 19 снежня — дня выбараў і разгону пратэстаў — яго прэвентыўна затрымалі разам са Змітром Дашкевічам, а потым асудзілі на 4 гады пазбаўлення волі па артыкуле аб хуліганстве. Марына Лобава прызнаецца, што для яе гэта было трагедыяй:

— Я думала, што свет абрушыўся. Хаця Эдзік падазраваў, што будуць правакацыі, што яго могуць пасадзіць. Ён мяне папярэдзіў, каб я была гатовая да ўсяго і каб асабліва не нервавалася.

Эдзік увогуле мяне засцерагаў ад усялякіх трывог і непрыемнасцяў. Ён ніколі ні на што не скардзіўся. У яго ўсё заўжды было добра. Нават калі ў турме сядзеў, хварэў там, я даведвалася пра гэта, калі ён папраўляўся. Тое самае было і ва Ўкраіне. Ён засцерагаў мяне ўвесь час.

«Цвёрда вырашыў, што пойдзе добраахвотнікам на Данбас»

Пасля вызвалення ў снежні 2014 года за Лобавым устанавілі нагляд. Яго затрымалі на мітынгу на Дзень Волі і распачалі чарговую крымінальную справу, і тады Эдуард з'ехаў з Беларусі ў Украіну:

— Я хацела, каб Эдзік выехаў у Польшчу. Але ён вырашыў, што ва Ўкраіне ён будзе служыць у войску, ажыццявіць сваю юнацкую мару — стаць вайскоўцам. Ён цвёрда вырашыў, што пойдзе добраахвотнікам на Данбас.

Добраахвотнікам Лобаў быў з 2015 года, а ў 2017-м, калі ва ўкраінскую армію дазволілі набіраць замежнікаў, падпісаў кантракт на тры гады ў брыгаду спецыяльнага прызначэння ў Хмяльніцкім.

— Служыў там тры гады. Купіў сабе ў Хмяльніцкім невялікую кватэрку, зрабіў рамонт. Меў добрага сябра Багдана, украінца, які яму дапамагаў. Сябра таго забілі на пачатку вайны...

Сына Марына ў апошні раз бачыла ў 2019 годзе. Пасля пачатку пандэміі мець зносіны ўдавалася толькі праз месэнджэры.

Загінулы пад Вуглядарам Эдуард Лобаў. Фота: t.me/radiosvaboda

«Быў перакананы, што мірным шляхам Лукашэнку не прыбраць»

Паводле слоў Марыны Лобавай, у 2020 годзе Эдуард не быў прыхільнікам мірных пратэстаў:

— Ён быў перакананы, што мірным шляхам Лукашэнку не прыбраць. Ён лічыў, што тады, летам 2020-га, беларусам трэба было змагацца. А кветачкі дарыць міліцыянтам — гэта ўжо за межамі. Яны збівалі, гвалцілі людзей, а дзяўчаты ім кветкі дарылі...

Пасля падзей 2020 года Марыне Лобавай таксама прыйшлося з'ехаць з Беларусі, нягледзячы на пакінутыя на радзіме дом і кватэру:

— А калі стала вядома, што затрымліваюць сваякоў тых, хто ваюе ва Ўкраіне, то ўвогуле зразумела, што ў Беларусь нельга вяртацца.

«Калі пачалася вайна, ён мяне ўвесь час суцяшаў, падтрымліваў»

— Калі я чытала, што на пачатку 2022 года расейцы канцэнтруюць свае войскі каля мяжы з Украінай, я адчувала, што будзе вайна. Пісала Эдзіку пра гэта. Ён мяне суцяшаў: «Не-не, гэта толькі вучэнні»,— кажа Марына Лобава. — За тыдзень да пачатку вайны я зноў напісала, што, мабыць, будзе вайна. Эдзік адказаў: «На жаль, мы неможам на гэта паўплываць». Ён усё ведаў.

Перад самай вайной добраахвотнік, адклаўшы адпачынак, пачаў асвойваць гранатамёты і заходнія супрацьтанкавыя ракетныя комплексы NLAW і Javelin.

— Калі пачалася вайна, ён мяне ўвесь час суцяшаў, падтрымліваў, каб я не хвалявалася, калі яго не будзе ў інтэрнэце, бо могуць быць праблемы з сувяззю. Як толькі я прачынаюся, бяру тэлефон, гляджу, калі Эдзік быў на сувязі. Выходзіў у інтэрнэт нядаўна — я шчаслівая!

Награда Лобова за оборону Киева, подписанная главнокомандующим ВСУ Валерием Залужным. Фото: "Радыё Свабода"
Узнагарода Лобава за абарону Кіева, падпісаная галоўнакамандуючым ЗСУ Валерам Залужным. Фота: «Радыё Свабода»

«Ён быў вельмі адказным»

Пасля пачатку расійскага ўварвання Лобаў прымаў удзел у абароне Кіева, атрымаў за гэта ўкраінскую ўзнагароду «За ўзорнасць у вайсковай службе» 3-й ступені. Таксама добраахвотнік вызваляў Чарнобыль.

— Пазней яго перакінулі ў самае пекла — пад Вуглядар. Сын быў вельмі стомлены. Пісаў, што не было дзе выспацца нармальна, немагчыма адпачыць. Здаваўся мне вельмі змучаным. Ніколі не пісаў раней, што цяжка, а тут напісаў, што ўмовы складаныя...

24 студзеня ён выходзіў у інтэрнэт. 25-га я запыталася, ці ёсць змены да лепшага. Ён не адказаў ужо... А 26-га Эдзіка забілі.

Як даведалася Марына Лобава, у тым баі яе сын сабой прыкрываў адыход параненага камандзіра:

— Такі мой Эдзік — ён не кіне нікога ў бядзе, сам не адыдзе ўбок. Ён заўсёды быў адказным. Калі ён сказаў, што будзе так рабіць, то і зробіць...

Па словах Марыны, дата пахавання яшчэ невядомая. Цела Эдуарда да гэтага часу знаходзіцца ў зоне баявых дзеянняў ва Ўкраіне. Як раней пісала «Радыё Свабода», яго збіраюцца транспартаваць у Польшчу і пахаваць у Варшаве.

Тым часам ва Ўкраіне збіраюцца скласці петыцыю і сабраць подпісы за прысваенне Лобаву звання «Герой Украіны».