Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  2. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  3. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  4. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  5. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  6. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  7. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  8. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  9. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  10. Путин затягивает переговоры, а Украина атакует Крым. Что происходит на фронте российско-украинской войны
  11. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  12. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  13. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
Читать по-русски


У рэдакцыю «Люстэрка» звярнулася чытачка, сына якой выклікалі ў ваенкамат для пастаноўкі на вайсковы ўлік. У гэтай стандартнай працэдуры маці збянтэжыла тое, што пытанні ў анкеце для школьніка датычылі вайны ва Украіне. Даведаліся падрабязнасці.

Военкомат. Брест, Беларусь. Фото: Ales Petrowitsch/DW
Ваенкамат. Брэст, Беларусь. Фота: Ales Petrowitsch/DW

Імёны суразмоўніцы і яе сына змененыя з меркаванняў бяспекі. Іх звесткі ёсць у рэдакцыі.

Таццяна жыве ў Мінскім раёне. Летась яе сыну Арсенію споўнілася 15 гадоў, і неўзабаве пасля гэтага ён атрымаў ліст з ваенкамата: маладому чалавеку трэба было стаць на вайсковы ўлік. З’явіцца трэба было «ў абавязковым парадку» і прынесці стандартны пакет дакументаў з фатаграфій, пашпарта, пасведчання пра нараджэнне.

— У майго сына інваліднасць з прычыны сур’ёзнага хранічнага захворвання. У той момант ён праз пэўныя абставіны нікуды прыйсці не мог. У ваенкамаце сказалі, што стаць на вайсковы ўлік усё роўна абавязкова, нават нягледзячы на хранічную хваробу. Але дакументы можа у нашым выпадку запоўніць нехта з бацькоў, — расказвае Таццяна.

Мама падлетка пайшла ў ваенкамат сама. Там у яе прынялі дакументы, а таксама далі запоўніць анкету за сына. Ёй патлумачылі, што такі апытальнік запаўняюць усе, каму споўнілася 15 гадоў.

— Анкета была аркушы на чатыры. Спачатку стандартныя пытанні пра навучанне, сярэдні бал, — успамінае Таццяна. — Потым пра стаўленне да вайсковай службы: трэба выбраць «адмоўна», «станоўча» або «не хачу служыць». Былі дадатковыя палі, каб растлумачыць свой выбар. Я паставіла «адмоўна», у мяне супрацоўніца спытала чаму. Я сказала пра дзедаўшчыну ў войску. Былі яшчэ пытанні пра стаўленне бацькоў да службы і пра паездкі за мяжу.

Але больш за ўсё маму Арсенія збянтэжылі пытанні на апошняй старонцы анкеты. Яны былі пра стаўленне да ваенных дзеянняў на тэрыторыі Украіны.

— Я напісала «адмоўна», натуральна. Няхай ім «для статыстыкі» не будзе таго, чаго хацелася б. Я, прынамсі, буду шчырая сама з сабой. Але я ж з пазіцыі дарослага адказвала. Як на такія пытанні мусяць адказваць дзеці? Там яшчэ былі некаторыя правакацыйныя пытанні, напрыклад пра мабілізацыю. Нешта накшталт «у якія тэрміны вы гатовыя прыбыць на ўчастак у выпадку абвяшчэння мабілізацыі».

Карэспандэнт «Люстэрка» патэлефанавала ў ваенны камісарыят Мінскага раёна Мінскай вобласці як зацікаўленая грамадзянка, каб даведацца, навошта школьнікаў пытаюць пра стаўленне да ваенных дзеянняў ва Украіне і мабілізацыю.

— Звычайная анкета, усе яе запаўняюць, — адказалі нам у ваенкамаце.

— А пытанні пра Украіну ж нядаўна з’явіліся? Навошта яны?

— Такі зацверджаны ўзор, на пытанні проста трэба адказаць, і ўсё. Нічога страшнага ў гэтым няма! (смяецца) Адказы нікуды не адпраўляюць, інфармацыя проста застаецца ў асабістай справе.