Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  2. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  3. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  4. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  5. Атаковали в районе Теткино, разрушили мост через реку Сейм — что происходит в Курской области, где накануне активизировались ВСУ
  6. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  7. Налоговики напомнили о сборе, о существовании которого вы могли даже не догадываться. Но грозит солидный штраф, если его не оплатить
  8. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  9. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  10. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  11. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  12. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  13. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  14. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  15. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  16. Жыхарам Гомельшчыны, прызнаным «дармаедамі», пачалі рассылаць «позвы» з міліцыі — «Флагшток»
  17. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
Читать по-русски


Ужо ў гэты чацвер у Беларусі пройдуць апошнія званкі. Праўда, канцом года гэта будзе толькі для дзевяці- і адзінаццацікласнікаў — астатнім яшчэ давядзецца давучыцца да 31 траўня. Але свята, паводле рашэння Мінадукацыі, адбудзецца менавіта 25 траўня. А наступная ўрачыстасць — выпускныя вечары — прызначаная на 10 чэрвеня. Як звычайна, улады ўводзяць у гэтыя дні забарону на продаж алкаголю, але ўсюды яны вызначаныя па-рознаму, а месцамі іх няма зусім. Мы сабралі ўсе абмежаванні ў адпаведнасці з апублікаванымі на гэты момант рашэннямі выканкамаў.

Выпускницы школы на последнем звонке в Орше, 2019 год. Фото: TUT.BY
Выпускніцы школы на апошнім званку ў Оршы, 2019 год. Фота: TUT.BY

У большасці раёнаў і гарадоў забарона гандляваць алкаголем будзе дзейнічаць і 25 траўня, і 10 чэрвеня. У іншых пакуль не прынятае рашэнне што да выпускных, у частцы раёнаў наогул не ўведзеныя забароны (прынамсі, пакуль). А ў некаторых «дзён цвярозасці» за гэты кароткі адрэзак будзе нават не два, а тры — месцамі ўлады вырашылі дадаткова прызначыць іх на 31 траўня або 1 чэрвеня для прапаганды здаровага ладу жыцця і да Дня абароны дзяцей.

Як правіла, у рашэннях выканкамаў адзначаецца, што абмежаванні не распаўсюджваюцца на куплю алкаголю для вяселляў, юбілеяў, рытуальных абрадаў. Таксама застаецца дазволеным продаж алкаголю на разліў у аб’ектах грамадскага харчавання.

Брэсцкая вобласць

У Брэсце не прададуць алкаголь 25 траўня і 31 траўня з 0 да 24 гадзін, а таксама 10 чэрвеня з 8.00 да 8.00 наступнага дня. Па рэгіёне «дні цвярозасці» такія:

  • Брэсцкі, Бярозаўскі, Драгічынскі, Маларыцкі, Пружанскі раёны — 25 траўня з 0 да 24 гадзін, 10 чэрвеня з 8.00 да 8.00 наступнага дня;
  • горад Баранавічы — 25 траўня і 10 чэрвеня з 8.00 да 8.00 наступнага дня;
  • Баранавіцкі, Івацэвіцкі, Ляхавіцкі раёны — 25 траўня з 0 да 24 гадзін, 10 чэрвеня з 8.00 да 24.00;
  • Ганцавіцкі, Іванаўскі, Камянецкі, Кобрынскі, Столінскі раёны — 25 траўня і 10 чэрвеня з 0 да 24 гадзін;
  • Жабінкаўскі раён — з поўначы 25 траўня да 8.00 26 траўня, з 8.00 10 чэрвеня да 8.00 11 чэрвеня;
  • Лунінецкі раён — 25 траўня і 10 чэрвеня з 8 да 24 гадзін;
  • горад Пінск — 10 чэрвеня з 8.00 да 8.00 наступнага дня;
  • Пінскі раён — 10 чэрвеня з 0 да 24 гадзін.

Віцебская вобласць

У Віцебску забаранілі толькі продаж алкаголю з утрыманнем спірту ад 7% 10 чэрвеня з 15.00 да 24.00. Адпаведна, піва пад забарону не трапляе.

«Дні цвярозасці» ў рэгіёне пройдуць паводле самых разнастайных графікаў:

  • Докшыцкі, Лёзненскі, Аршанскі, Шаркаўшчынскі, Шумілінскі раёны — 25 траўня і 10 чэрвеня з 0 да 24 гадзін;
  • Бешанковіцкі раён — 25 траўня з 7.00 да 19.00, 10 чэрвеня з 14.00 да 24.00;
  • Верхнядзвінскі раён — 25 траўня з 8.00 да 11.00, 10 чэрвеня з 16.00 да 24.00;
  • Мёрскі раён — 25 траўня з 0 да 24 гадзін, 10 чэрвеня з 17.00 да 24.00;
  • Талачынскі раён — 25 траўня з 7.00 да 15.00, 10 чэрвеня з 17.00 да 24.00;
  • Дубровенскі раён — 10 чэрвеня з 0 да 24 гадзін;
  • Сенненскі раён — 25 траўня, 1 чэрвеня і 10 чэрвеня з 0 да 24 гадзін;
  • Ушацкі раён — 31 траўня і 10 чэрвеня з 0 да 24 гадзін.

Па астатніх раёнах знайсці свежыя рашэнні выканкамаў не ўдалося. Аднак у вобласці дзейнічае агульнае рашэнне ўладаў рэгіёна ад 2021 года пра тое, што ў дні апошніх званкоў і выпускных забараняецца продаж слабаалкагольных напояў і піва крэпасцю да 7% з 8.00 да 8.00 наступнага дня.

Гомельская вобласць

На Гомельшчыне аблвыканкам сёлета таксама прыняў рашэнне для ўсёй тэрыторыі вобласці, што ў дні апошніх званкоў і выпускных абмежаванні на продаж алкаголю слабаалкагольных напояў і піва крэпасцю да 7% уводзяцца з 8.00 і дзейнічаюць суткі. Дадаткова амаль кожны раённы выканкам увёў шырэйшую забарону на продаж любога алкаголю 25 траўня і 10 чэрвеня з 8.00 да 8.00 наступнага дня. Такі графік і ў самім Гомелі, і ў Гомельскім раёне.

Але ёсць і выключэнні — у Ельскім, Жыткавіцкім, Лельчыцкім, Мазырскім раёнах прызначылі дадатковы «дзень цвярозасці» на 31 траўня — з 8.00 і да 8.00 1 чэрвеня.

Гродзенская вобласць

Гродзенскі аблвыканкам яшчэ ў 2009 годзе прыняў рашэнне абмежаваць продаж слабаалкагольных напояў (да 7%) і піва ў дні апошніх званкоў і выпускных вечароў з 8.00 да 8.00 наступнага дня. Адпаведна, такая забарона мусіць дзейнічаць ва ўсіх раёнах.

Умовы могуць адрознівацца: у Лідскім раёне, напрыклад, загадам аддзела адукацыі забаранілі прадаваць слабаалкагольныя напоі ўжо з 23 траўня і да раніцы 26 траўня. Знайсці графік па кожным раёне нам не ўдалося — прапануем сачыць за мясцовымі СМІ і абвесткамі ў крамах.

У Гродне ж пакуль што прызначаныя «дні цвярозасці» на 25 і 31 траўня з 8 раніцы да 8 раніцы наступнага дня. Абмежаваны продаж менавіта слабага алкаголю. Калі летась гарадскія ўлады забаранялі прадаваць у дзень выпускных, 10 чэрвеня, таксама і мацнейшыя напоі, то сёлета такога дакумента пакуль не публікавалі.

Мінская вобласць

У Мінску, як і летась, продаж алкаголю вырашылі не забараняць зусім — ён будзе дазволены і 25 траўня, і 10 чэрвеня. А вось ва ўсіх раёнах Мінскай вобласці абмежаванні ўведзеныя. «Дні цвярозасці» пройдуць паводле наступнага графіку:

  • Мінскі і Салігорскі раёны — 25 траўня, 31 траўня і 10 чэрвеня з 8.00 да 8.00 наступнага дня;
  • Бярэзінскі раён — 25 траўня і 10 чэрвеня з 0 да 24 гадзін;
  • Лагойскі раён — 10 чэрвеня з 8.00 да 8.00 наступнага дня;
  • Старадарожскі раён — 25 траўня з 0 да 24 гадзін, 10 чэрвеня з 8.00 да 8.00 наступнага дня;
  • усе астатнія раёны вобласці — 25 траўня і 10 чэрвеня з 8.00 да 8.00 наступнага дня.

Магілёўская вобласць

У Магілёве і Магілёўскім раёне абмежаванні будуць дзейнічаць 25 траўня і 10 чэрвеня з поўначы да 24 гадзін. А вось у другім найбуйнейшым горадзе вобласці, Бабруйску, а таксама ў Бабруйскім раёне забарону на продаж алкаголю ўвялі яшчэ ў студзені на чатыры дні ў годзе, але чамусьці не на дні выпускных і апошніх званкоў.

У іншых раёнах графік забаронаў такі:

  • Глускі, Клімавіцкі, Чавускі раёны — 25 траўня, 31 траўня і 10 чэрвеня з 0 да 24 гадзін;
  • Клічаўскі, Касцюковіцкі, Краснапольскі, Асіповіцкі, Слаўгарадскі, Хоцімскі раёны — 25 траўня і 10 чэрвеня з 0 да 24 гадзін;
  • Бялыніцкі раён — 31 траўня і 10 чэрвеня з 0 да 24 гадзін;
  • Горацкі раён — 25 траўня з 12.00 да 24.00, 10 чэрвеня з 0 да 24 гадзін;
  • Дрыбінскі раён — 25 траўня і 31 траўня з 0 да 24 гадзін;
  • Кіраўскі раён — 1 чэрвеня і 10 чэрвеня з 0 да 24 гадзін;
  • Крычаўскі раён — 25 траўня з 0 да 24 гадзін, 10 чэрвеня з 17.00 да 24.00;
  • Круглянскі раён — 10 чэрвеня з 0 да 24 гадзін;
  • Чэрыкаўскі раён — з 17.00 10 чэрвеня да 8.00 11 чэрвеня.

Па астатніх раёнах апублікаваных рашэнняў выканкамаў няма, тым не менш забароны могуць быць уведзеныя і там — лепш сачыць за інфармацыяй на месцах.