Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  2. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  3. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  4. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  5. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  6. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  7. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  8. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  9. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  10. Лукашэнка памілаваў 42 асуджаных па «палітычных» артыкулах
  11. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  12. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  13. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  14. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
Читать по-русски


Яўген Гуцалаў з 2021 года жыве ў Турцыі, куды з’ехаў пасля рэпрэсій на радзіме. У красавіку 2023 года Яўген паляцеў у Арменію, дзе яго затрымала паліцыя. Ён расказаў пра свае прыгоды ў інтэрв'ю «Радыё Свабода».

Евгений Гуцалов. Фото: "Радыё Свабода"
Яўген Гуцалаў. Фота: «Радыё Свабода»

«Крымінальную справу завялі за сатырычнае відэа ў Instagram»

Яўгена Гуцалава называлі «беларускім Форэстам Гампам». У 2019 годзе ён за 10 дзён прабег Беларусь з поўначы на поўдзень, адолеўшы 650 кіламетраў. З 2015 года арганізоўваў паходы па Турцыі, вадзіў групы па цікавых мясцінах. У 2020 годзе Яўгена за ўдзел у маршах пратэсту затрымлівала міліцыя ў Віцебску. Пасля гэтага ў 2021-м ён перабраўся ў Турцыю. Пераехаўшы, даведаўся, што на радзіме на яго завялі крымінальную справу — за «знявагу дзяржаўных сімвалаў» (артыкул 370 Крымінальнага кодэкса).

«Гэта было сатырычнае відэа, якое я зняў і выклаў у Instagram. Міліцыянеры схамянуліся, калі я быў ужо ў Турцыі. Следчы пісаў мне паведамленні, каб я вярнуўся і прыйшоў на допыт», — расказвае Яўген.

У Турцыі ён атрымаў часовы дазвол на жыхарства. Пасля землятрусу 2023 года Яўген уключыўся ў валанцёрскую дзейнасць, збіраў дапамогу пацярпелым. У красавіку ён вырашыў выехаць з Турцыі ў Ерэван, каб «абнуліць» час знаходжання ў краіне і пасля падаць дакументы на новы дазвол на жыхарства. Але ў Арменіі беларуса затрымалі проста ў аэрапорце. Прычынай назвалі тое, што ён знаходзіцца ў вышуку ў Беларусі.

«Патлумачылі, што вышук — у межах ЕАЭС, Еўразійскага эканамічнага саюза. Памежнікі затрымалі адразу на пашпартным кантролі, сказалі чакаць паліцыі», — расказвае Яўген.

«У ізалятары пыталіся: „Жэня-джан, хочаш есці?“»

У аэрапорце, паводле словаў Яўгена, да яго прыйшла паліцыя з перакладчыкам. Яму патлумачылі пра вышук, паказалі адпаведныя паперы. Потым завезлі ў ізалятар часовага ўтрымання. Там Яўген прабыў двое сутак.

«Абыходзіліся добра. Такога быдлячага стаўлення, як у Беларусі ад міліцыі, не было. Казалі і паліцэйскія, і людзі пры сустрэчах, што ведаюць пра палітычную сітуацыю ў Беларусі. Лукашэнку яны чамусьці называлі „Містар Бульба“», — кажа Яўген.

У камеры ён быў адзін. Кажа, што там быў толькі кран з пітной вадой, прыбіральні не было, але ў яе вадзілі на патрабаванне, як і ў душ.

«Кармілі нармальна. Толькі я не зразумеў, як ежу давалі па часе. Бо прыходзілі і пыталіся: „Жэня-джан, хочаш есці?“ Ну, давайце. Яшчэ і дабаўку прапаноўвалі», — успамінае беларус.

У выніку пракуратура Арменіі выдала пастанову адпусціць Яўгена, бо паводле армянскага заканадаўства такія злачынствы, як «знявага дзяржаўных сімвалаў», не караюцца пазбаўленнем волі, як у Беларусі.

«Усё гэта нагадвала фільм „Тэрмінал“»

Хоць з ізалятара Яўгена адпусцілі, на гэтым прыгоды не скончыліся, расказвае мужчына. Аказалася, што яму нельга выехаць з Арменіі.

«Сказалі, што я ў вышуку, таму мяне не могуць выпусціць. Мне гэта нагадвала фільм „Тэрмінал“. Я і кажу памежнікам, ці глядзелі яны яго. А яны мне: „Там быў толькі тэрмінал, а ў цябе — уся краіна. Жэня-джан, едзь, вывучай Арменію!“» — кажа беларус.

«Вывучаў» ён Арменію паўтара месяца — пісаў звароты ў міліцыю, пракуратуру, Службу нацыянальнай бяспекі, упаўнаважанаму па правах чалавека. Яўген кажа, што з Генеральнай пракуратуры яму далі дакумент, што не маюць прэтэнзій. З гэтай паперай ён спрабаваў зноў выехаць з Арменіі, але няўдала.

«Сказалі: „Хай ініцыятар вышуку здымае яго, бо ты ёсць у праграме, і мы не можам цябе выпусціць“. Зноў пачаў пісаць па інстанцыях. У выніку атрымаў паперу ад Службы нацыянальнай бяспекі, што армяне ў аднабаковым парадку здымаюць з мяне вышук», — кажа беларус.

Ён дадаў, што нават спрабаваў падацца на палітычны прытулак у Арменіі, бо баяўся экстрадыцыі ў Беларусь. «Але, мусіць, яны падумалі, што навошта ім такія праблемы — даваць статус уцекача беларусу, хай лепш едзе куды хоча», — мяркуе Яўген.

Яўген кажа, што ў Арменіі сустракаў шмат расіян, якіх пераследуюць на іх радзіме за антываенныя лозунгі ці выказванні.

«Некаторыя ўцякаюць ад мабілізацыі і атрымалі артыкулы за „дэзэрцірства“. Іх таксама затрымлівалі, як і мяне. І потым яны не маглі выехаць з Арменіі. Але ўрэшце ім дапамаглі праваабарончыя арганізацыі», — расказвае беларус.

Цяпер Яўген Гуцалаў вярнуўся ў Турцыю і будзе рабіць часовы дазвол на жыхарства.

«Радыё Свабода» звярнулася ў Міністэрства ўнутраных справаў Арменіі з просьбай пракаментаваць затрыманне Яўгена Гуцалава. Ведамства пакуль не пракаментавала сітуацыю.