Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  2. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  3. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  4. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  5. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  6. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  7. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  8. С 1 сентября в школах вводят запрет на мобильные телефоны
Читать по-русски


У мінскай мэрыі 10 студзеня прайшло паседжанне каардынацыйнага савета па турызме. На ім абмеркавалі, як завабіць гасцей у сталіцу, а таксама расказалі, хто часцей за ўсё сюды прыязджае, паведамляе «Мінск-Навіны».

Минск. Фото: pixabay.com
Мінск. Фота: pixabay.com

Паводле начальніка Галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінгарвыканкама Максіма Варапая, сярэднестатыстычны мінскі турыст — гэта грамадзянін Расіі (расіяне складаюць 82% ад усіх тых, хто прыязджае) ва ўзросце ад 28 да 52 гадоў (такіх 71% ад усіх турыстаў з Расіі ў Мінску). Часцей за ўсё прыязджаюць жанчыны (58% усіх падарожнікаў), а ўзровень даходу сталічнага турыста — сярэдні (такіх 67%).

Паводле чыноўнікаў, завабліваць гасцей у Мінск варта з дапамогай розных спартовых мерапрыемстваў (Еўрапейскія гульні, Гульні краін СНД), а таксама святкаванняў Дня горада, Дня Перамогі і Дня незалежнасці.

Адно з самых папулярных месцаў для адпачынку ў Мінску ў турыстаў — гэта Верхні горад. Эксперты вывучылі водгукі турыстаў і вырашылі палепшыць гэтае месца. Тут збіраюцца арганізаваць дадатковыя месцы стаянак для турыстычных аўтобусаў, увесці адзіны праязны білет і сістэму адзінай гарадской навігацыі, а таксама будуць развіваць шэраг іншых напрамкаў.