Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  2. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  3. Эксперты о новых заявлениях Путина: Готовит российское общество к более длительной войне в Украине и возможным столкновениям с Западом
  4. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  5. З 1 верасня ў школах уводзяць забарону на мабільныя тэлефоны
  6. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  7. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  8. Жителям Гомельщины, признанным «тунеядцами», стали рассылать «повестки» из милиции — «Флагшток»
  9. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
Читать по-русски


Суд Савецкага раёна Гомеля 1 лютага пачне разглядаць справу пра разгалошванне медыцынскай таямніцы. Судзіць будуць поўных цёзак начальніка Гомельскай памежнай групы Уладзіслава Бруева і начальніка аддзела кадраў Гомельскай памежнай групы Аляксандра Вайнова, піша «Флагшток».

Владислав Бруев. Скриншот видео «Беларусь 4»
Уладзіслаў Бруеў. Скрыншот відэа «Беларусь 4»

Абвінавачаных будуць судзіць па ч. 1 арт. 178 КК Беларусі (Наўмыснае разгалошванне медыцынскім, фармацэўтычным ці іншым работнікам без прафесійнай або службовай неабходнасці звестак пра наяўнасць захворвання, дыягназ або вынікі медыцынскага агляду пацыента). За гэта прадугледжанае пакаранне ў выглядзе штрафу ці пазбаўлення права займаць пэўныя пасады альбо займацца пэўнай дзейнасцю.

Скриншот расписания суда Советского района Гомеля
Скрыншот раскладу суда Савецкага раёна Гомеля

Паводле інфармацыі сайта Дзяржпамежкамітэта, Бруеў сёння працягвае лічыцца начальнікам Гомельскай памежнай групы. Паколькі злачынства, у якім яго, магчыма, абвінавачваюць, «не ўяўляе вялікай грамадскай небяспекі», ён можа знаходзіцца на волі і працаваць, чакаючы прысуду суда.

У чэрвені 2023 года Уладзіслаў Бруеў стаў «Чалавекам года» ў намінацыі «Служу Айчыне».

Бруеў — ураджэнец украінскага Харкава. Акрамя памежнага факультэта Вайсковай акадэміі РБ Бруеў праходзіў навучанне таксама ў Акадэміі Федэральнай службы бяспекі РФ. Гомельскую памежную групу Уладзіслаў Бруеў узначальвае са снежня 2017 года. Пасля пачатку вайны Расіі супраць Украіны быў уключаны ў санкцыйны спіс Украіны, Еўрасаюза, Швейцарыі, Вялікабрытаніі, Канады, Новай Зеландыі як адказны за дзеянні, якія падрываюць тэрытарыяльную цэласнасць, суверэнітэт і незалежнасць Украіны.