Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  2. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  3. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  4. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  5. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  6. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  7. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  8. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  9. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  10. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  11. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  12. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  13. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
Читать по-русски


Пасля таго як у суботу, 24 лютага, на рэкламных экранах у Беларусі з’явіўся зварот Святланы Ціханоўскай, сілавікі затрымалі пяцярых чалавек. Гэта супрацоўнікі кампаніі Legion 104, якая пастаўляла праграмнае забяспечанне для гэтых экранаў. Яе дырэктар, Андрэй Смаляк, цяпер знаходзіцца за мяжой і адмаўляе ўсякае дачыненне да акцыі BELPOL. Ён расказаў «Люстэрку», што страціў праз тое, што здарылася, ці звязваліся з ім прадстаўнікі дэмсіл і што бізнесовец збіраецца рабіць у найбліжэйшай будучыні.

Директор компании Legion 104 Андрей Смоляк. Фото предоставлено собеседником
Дырэктар кампаніі Legion 104 Андрэй Смаляк. Фота ад суразмоўцы

Паведамленне пра здарэнне напаткала Андрэя Смаляка пасля праходжання беларуска-польскай мяжы. Ён якраз знаходзіўся на нейтральнай тэрыторыі.

— 25 лютага ў мяне дзень нараджэння, спаўнялася 50 гадоў. Я проста ехаў у Варшаву да сям'і, каб адзначыць свята. Вярнуцца ў Беларусь збіраўся 1 сакавіка, працы было вельмі шмат. Але атрымаў нечаканы «падарунак» на юбілей, — расказвае прадпрымальнік і ўспамінае свае першыя эмоцыі пасля таго, як даведаўся навіну. — Я крычаў у слухаўку так, што ўвесь аўтобус прыціх: «Як узламалі, хто? Хутка прыбірайце!» Гэта былі шок і паніка. Спадзяваўся, што атрымаецца па-ціхаму ўсё замяць, прасіў супрацоўнікаў як найхутчэй выключыць трансляцыю. Але хтосьці вельмі хутка закрыў доступ да асабістых кабінетаў, мы пад сваімі звычайнымі паролямі таксама не змаглі ўвайсці ў сістэму. Калі зразумелі, што самім гэта зрабіць не ўдасца, звярнуліся да нашага распрацоўшчыка. І ён ужо праз базу дадзеных гэта ўсё спыніў. Потым пачалі сыпацца званкі ад замоўцаў. Як гэта ні дзіўна, ніхто з іх не быў настроены агрэсіўна. Пыталі, што здарылася, калі гэта скончыцца, і ўсё.

Бізнесовец сцвярджае, што ён і яго супрацоўнікі не маюць абсалютна ніякага дачынення да гэтай акцыі.

— Архітэктура нашай камп’ютарнай сеткі такая, што размясціць кантэнт у ёй можна з любой мясціны свету, у любы час па раскладзе — для гэтага трэба толькі ведаць паролі ад асабістых кабінетаў, — тлумачыць дырэктар. — Пасля ўзлому серверы былі ў нашым доступе пару-тройку гадзін. За гэты час нам удалося высветліць, што падбору пароляў да асабістых кабінетаў не было. Мы ведаем IP-адрас, ён нямецкі, але, хутчэй за ўсё, для замятання слядоў быў выкарыстаны VPN-сэрвіс. Людзі, якія гэта зрабілі, ведалі кропкі ўваходу і root-паролі (паролі адміністратара. — Заўв. рэд.). Усё было зроблена дакладна і арганізавана. І ў суботу. У гэты дзень мы, як правіла, працуем, але ў вельмі палегчаным рэжыме — ніхто ў асабістыя кабінеты лішні раз не ходзіць. У пятніцу гэтага кантэнту ў сістэме не было, інакш бы мы або нашыя замоўцы яго адразу ўбачылі.

— Людзі, якія гэта рабілі, мусілі б загадзя паклапаціцца пра сваю бяспеку і пакінуць краіну з добрым запасам па часе, — працягвае Андрэй Смаляк. — Так што гэты факт сведчыць на карысць таго, што я і мае супрацоўнікі не маюць да гэтага ніякага дачынення. Дзіўна было б дзейнічаць на мяжы фолу. А калі б аўтобус, на якім я ехаў у Варшаву, затрымаўся ў чарзе перад шлагбаўмам?

Бізнесовец упэўнены, што пасля таго, што здарылася, яго кампанія больш не зможа працаваць у Беларусі. Кажа, што акрамя затрымання пяці супрацоўнікаў ужо пачаліся праверкі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. Таксама ад паслуг Legion 104 пачалі адмаўляцца замоўцы, а супрацоўнікі — звальняцца. Для Смаляка гэта азначае страту бізнесу і вялікай колькасці грошай.

— Да ўсіх падзей у Legion 104 працавала 20 чалавек, — тлумачыць мужчына. — Летась нашая кампанія паказала рост 70%, сёлета мы збіраліся вырасці ў тры разы, планавалі, што абарот складзе блізу 2 млн даляраў. Уся праца вялася выключна «ў белую». У 2023 годзе мы выплацілі каля 600 тысяч рублёў падаткаў. Калі акцыя BELPOL была скіраваная яшчэ і на тое, каб скараціць фінансаванне дзейнай сістэмы, то ўсё атрымалася.

Паводле Андрэя Смаляка, пасля таго, што здарылася, з ім не звязваліся прадстаўнікі BELPOL або хто-небудзь з прадстаўнікоў дэмакратычных сіл.

— Магчыма, яны проста не ведаюць маіх кантактаў, але ж вы мяне неяк знайшлі, — уздыхае мужчына. — Баюся, што без маёй ініцыятывы ніхто звязвацца са мной і не стане, што сумна. Але чалавечыя лёсы не цікавяць палітыкаў. Нас проста спісалі. У мяне зашкальваюць эмоцыі, але я мушу думаць пра людзей, якія засталіся ў Беларусі. І заклікаю палітыкаў думаць таксама ў першую чаргу пра людзей. Хіба мала ахвяр і паламаных лёсаў?!

Цяпер прадпрымальнік збіраецца развіваць бізнес у Польшчы, каб мець магчымасць дапамагчы супрацоўнікам, што засталіся без працы, і зарабляць сродкі на ўласнае жыццё. Дырэктар Legion 104 упэўнены, што ў яго дастаткова кампетэнцый і досведу, каб знайсці сябе ў новай краіне.

— У нас ёсць рэлізы ў Дубаі, Казахстане, былі ва Украіне (мы супрацоўнічалі з тралейбусным дэпо ў Марыупалі). Я збіраюся скарыстацца нашым галоўным капіталам у выглядзе праграмнага забяспечання, якое мы стваралі 10 гадоў, і адрадзіць кампанію з улікам памылак, — кажа Андрэй. — Новая кампанія будзе працаваць не ў Беларусі, але любы з нашых супрацоўнікаў можа разлічваць на месца ў ёй. Пакуль маю сям’ю падтрымалі сябры і знаёмыя, на 2−3 месяцы нам «паліва» хопіць.

Што кажа BELPOL

«Люстэрка» звярнулася па афіцыйны каментар BELPOL з нагоды сітуацыі з Андрэем Смаляком.

— Як мы паведамлялі раней, прадстаўнікі кампаніі Legion 104 не маюць ніякага дачынення да правядзення акцыі па трансляцыі звароту Святланы Ціханоўскай да беларусаў 25 лютага 2024 года з выкарыстаннем рэкламных манітораў, — гаворыцца ў адказе аб’яднання. — Таму BELPOL не нясе ніякай адказнасці за незаконныя дзеянні рэжыму па рэпрэсіях супрацоўнікаў кампаніі. Тым больш, паводле наяўных звестак, афіцыйныя абвінавачанні ў садзейнічанні трансляцыі звароту Ціханоўскай ім не выстаўленыя. Што і лагічна.

Чытайце таксама