Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  2. Эксперты о новых заявлениях Путина: Готовит российское общество к более длительной войне в Украине и возможным столкновениям с Западом
  3. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  4. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  5. На крупных заводах не хватает тысячи работников. Их заманивают зарплатами почти до 7000 рублей: рассказываем, кого и на какие деньги ищут
  6. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  7. З 1 верасня ў школах уводзяць забарону на мабільныя тэлефоны
  8. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
Читать по-русски


Як расказала «Люстэрку» крыніца, знаёмая з сітуацыяй, усё адбылося ў ноч з 7 на 8 красавіка. У цэнтры Мінска восем замежнікаў (паводле папярэдняй інфармацыі, грамадзяне Індыі) выскачылі з чацвёртага паверха. Частка з іх цяпер у бальніцы, адзін — у цяжкім стане. Пра гэта «Люстэрку» расказала крыніца, знаёмая з сітуацыяй.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Паводле крыніцы «Люстэрка», усё адбылося каля гадзіны ночы. 14 маладых хлопцаў з Індыі (прыкладны ўзрост — 22 гады) знаходзіліся ў кватэры на чацвёртым паверсе аднаго з будынкаў на вуліцы Раманаўская Слабада. У нейкі момант васьмёра з іх выскачылі з акна.

Чаму хлопцы наважыліся на такі ўчынак, наш суразмоўца не ведае, аднак кажа, што ўжо абмяркоўваюцца дзве версіі таго, што магло падштурхнуць іх да гэтага.

— Першая: ім нібыта нейкі пакістанец пагражаў пісталетам. Потым казалі, што, магчыма, ён быў з нажом. Міліцыю выклікалі самі гэтыя хлопцы. І потым восем чалавек скокнулі, а шасцёра засталіся — пабаяліся, — расказвае суразмоўца. — Другая: раніцай ужо з’явілася інфармацыя, што быў гэта міліцэйскі рэйд. А яны без дакументаў, вось і скокнулі.

Паводле нашай крыніцы, чацвёра з тых, хто скокнуў, атрымалі розныя траўмы і цяпер знаходзяцца ў бальніцы. Адзін з іх — у цяжкім стане.

Аператыўны каментар пра здарэнне ў амбасады Індыі ў Беларусі атрымаць не ўдалося. Мы звярнуліся туды з пісьмовым запытам. Як толькі (і калі) атрымаем адказ, мы абновім гэты матэрыял.

Чытайце таксама