Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка памілаваў 42 асуджаных па «палітычных» артыкулах
  2. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
  3. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  4. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  5. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  6. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  7. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  8. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  9. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  10. Эксперты: Путин использует День Победы, чтобы подготовить общество к войне с Западом
  11. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  12. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  13. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
Читать по-русски


Затрыманы за падрыхтоўку дыверсій у Польшчы беларус спрабаваў у 2022 годзе ўступіць у полк «Пагоня», паведамілі ў аб’яднанні беларускіх сілавікоў BYPOL.

Скриншот видео Miejski Reporter
Скрыншот відэа Miejski Reporter

«Касцючэнка атрымаў апошні беларускі пашпарт 21 чэрвеня 2021 года — у разгар рэпрэсій, інфармацыі пра яго ўдзел у пратэстах няма. Акрамя таго, паводле наяўных звестак, гэтая асоба праходзіла верыфікацыю 2 сакавіка 2022 года для ўступлення ў полк „Пагоня“, аднак ва Украіну так і не паехала», — паведамілі ў BYPOL.

Нагадаем, 27 траўня Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW) Польшчы затрымала ў Варшаве некалькі чалавек па падазрэнні ў здзяйсненні падпалаў на тэрыторыі краіны.

Затрыманні праводзілі супрацоўнікі ABW «у масках і з даўгаствольнай зброяй». Падчас ператрусу аўтамабіля былі выяўленыя «пустыя каністры, буйная сума наяўных грошай у рознай валюце, а таксама кабелі, лом і прадметы, якія нагадваюць батарэйкі».

29 траўня суд на хадайніцтва пракуратуры Вроцлава (Ніжнесілезскае ваяводства) часова змясціў іх пад варту на тры месяцы.

У ліку затрыманых аказаўся ўладальнік Renault з беларускімі дзяржнумарамі 8678 РЕ-7. Як высветліла аб’яднанне былых сілавікоў BELPOL, уладальнік аўто — жыхар Мінска 1987 года нараджэння Сцяпан Касцючэнка.

Са студзеня да ліпеня 2019 года ён працаваў спецыялістам па аптовых продажах унітарнага прадпрыемства «ПС Авто Групп», з траўня да лістапада 2020 года — спецыялістам па пасляпродажным абслугоўванні СП «Святовит».

Раней Касцючэнку асудзілі на тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову па арт. 70 (Прызначэнне мякчэйшага пакарання, чым прадугледжваецца за такое злачынства) і арт. 205 (Крадзеж, учынены арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса. Паводле фабулы злачынства, мужчыну палічылі вінаватым у выкраданні 35 мабільных тэлефонаў на суму 7,1 млн рублёў.

Як удалося высветліць «Позірку», у чэрвені і лістападзе 2011 года мужчына браў удзел як мінімум у двух баях па змяшаных адзінаборствах (ММА): у турнірах «Еўрапейская M-1 бітва» і «M-1 BFC 13- Мінск-Файт». Абодва баі ён прайграў.