Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Жыхарам Гомельшчыны, прызнаным «дармаедамі», пачалі рассылаць «позвы» з міліцыі — «Флагшток»
  2. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  3. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  4. Атаковали в районе Теткино, разрушили мост через реку Сейм — что происходит в Курской области, где накануне активизировались ВСУ
  5. «Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян». Першае інтэрв'ю Юрася Зянковіча на свабодзе
  6. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  7. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  8. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  9. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  10. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  11. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  12. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  13. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  14. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
Читать по-русски


З ініцыятывы пракуратуры Іванаўскага раёна ў шматдзетнай сям'і забралі чатырох малагадовых дзяцей праз тое, што бацькі прайгравалі ўсе грошы ў анлайн-казіно, паведамілі ў прэс-службе ведамства.

Выява выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

Паводле інфармацыі пракуратуры, з 2023 года муж і жонка ажыццявілі больш за 12 тысяч гульнявых аперацый з рознымі сумамі ставак, ад 40 капеек да 200 рублёў. Акрамя таго, для гэтых жа мэтаў яны ўзялі пяць крэдытаў у розных банках на больш чым 30 тысяч рублёў.

У выніку чацвёра дзяцей пары (2016, 2020, 2022 і 2023 гг. нараджэння) доўгі час жылі ва ўмовах недабрабыту, іх асноўныя жыццёвыя патрэбы не задавальняліся.

На патрабаванне пракурора Іванаўскага раёна тэрытарыяльная камісія па справах няпоўнагадовых прыняла рашэнне прызнаць дзяцей тымі, хто мае патрэбу ў дзяржаўнай абароне. Яны змешчаныя ў сацыяльны прытулак.

Акрамя таго, суд па заяве пракурора абмежаваў сямейную пару ў наведванні ігральных установаў і ўдзеле ў азартных гульнях на тры гады.