Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  2. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  3. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  4. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  5. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  6. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  7. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  8. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  9. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  10. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  11. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
Читать по-русски


На наступную раніцу пасля таго, як Польшча забараніла вывозіць некаторыя тавары ў Беларусь, на нашым баку мяжы зніклі чэргі з легкавікоў. А вось на польскім баку аўто па-ранейшаму прастойваюць у доўгіх «калейках». Пра гэта сведчаць звесткі маніторынгаў, якія вядуць беларускі Дзяржпамежкамітэт і польская Падатковая адміністрацыя.

Мост, который проходит между пунктами пропуска "Брест" и "Тересполь". 5 июля 2024 года. Фото: ГПК
Мост паміж пунктамі пропуску «Брэст» і «Тэрэспаль». 5 ліпеня 2024 года. Фота: ДПК

Станам на раніцу 5 ліпеня чэргі з легкавікоў на выезд з Беларусі адсутнічалі. Такога не было даўно. Напрыклад, суткі таму ў гэты ж час у пункце пропуску «Брэст» (з польскага боку — «Тэрэспаль») стаяла 150 легкавікоў, 3 ліпеня — 230, 2 ліпеня — 200, 1 ліпеня — 190, 30 чэрвеня — 70, 29 чэрвеня — 95.

З пачатку года на беларуска-польскай мяжы чаргі з легкавікоў не было толькі сем дзён у студзені (1, 17, 18, 19, 20, 21, 28), тры дні ў сакавіку (9, 30, 31), па два дні ў красавіку (29, 30) і траўні (1, 2). Антырэкорд па даўжыні «калейкі» быў пастаўлены 8 красавіка, калі ў пункце пропуску «Брэст» стаяла 500 аўто.

А вось з польскага боку мяжы чэргі не зніклі. Паводле звестак маніторынгу Падатковай адміністрацыі Польшчы на 7.00 5 ліпеня, у пункце пропуску «Тэрэспаль» сярэдні час перасячэння мяжы для легкавікоў складаў 10 гадзін.

Адзначым, што чэргі з аўтобусаў на выезд з Беларусі захоўваюцца. Станам на 8.00 5 ліпеня, у пункце пропуску «Брэст» стаяла 40 аўтобусаў.

Нагадаем, 29 чэрвеня Еўрапейскі саюз распаўсюдзіў на Беларусь санкцыі, якія раней уводзіў у дачыненні да Расіі. У спісе забароненых да вывазу з ЕС у Беларусь тавараў аказаліся сотні найменняў, сярод якіх разнастайныя запчасткі, тэхніка, жаночае адзенне, прадметы гігіены і нават абутак. Ужо ў чацвер, 4 ліпеня, беларусы, якія едуць з Польшчы дадому і вязуць розныя тавары, сутыкнуліся з праблемамі. Як расказвалі ў розных чатах па перасячэнні мяжы, многіх проста разварочвалі і не давалі вывозіць тэхніку і іншыя тавары з Польшчы.