Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  2. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  3. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  4. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  5. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  6. Лукашэнка памілаваў 42 асуджаных па «палітычных» артыкулах
  7. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  8. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  9. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  10. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  11. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  12. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  13. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  14. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  15. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
Читать по-русски


На выездзе з Беларусі ў Літву ўпершыню за доўгі час утварылася чарга з аўтобусаў. На 10.00 раніцы ў панядзелак іх было дзесяць, сведчаць звесткі маніторынгу Дзяржпамежкамітэта. А чарга на польскім кірунку і не знікала.

Очередь на «Варшавском мосту» на границе с Польшей, утро 15 июля 2024 года. Фото: ГПК
Чарга на «Варшаўскім мосце» на мяжы з Польшчай, раніца 15 ліпеня 2024 года. Фота: ДПК

Чарга з аўтобусаў на выезд у Літву ў пункце пропуску «Каменны Лог» (з літоўскага боку — «Мядзінінкай») пачала збірацца днём у нядзелю, 14 ліпеня, і дагэтуль не знікла. У пікавы час — з чатырох да васьмі гадзін раніцы ў панядзелак — на беларуска-літоўскай мяжы стаяла 16 аўтобусаў, да 10.00 іх стала дзесяць.

Акрамя таго, у «Каменным Логу» чакаюць выезду з Беларусі 70 легкавікоў, у «Беняконях» (з літоўскага боку — «Шальчынінкай») — 50 аўто.

Адзначым, што ў апошнія месяцы аўтобусы не прастойвалі ў чэргах на мяжы з Літвой. Напярэдадні на некалькі гадзін было прыпыненае афармленне транспарту ў «Мядзінінкаі» праз тэхнічныя праблемы.

Між тым у адным з памежных чатаў пішуць, што «падчас праходжання літоўскай мяжы ў бок Беларусі ўжо тэлефоны і бытавую тэхніку везці нельга»:

«Самі літоўцы асабліва не глядзяць і не лазяць па багажы. Але калі вы пойдзеце адзначаць Tax Free, то самі сябе і здасце і паедзеце на разварот ці будзеце высаджаныя з машыны з таварам», — паведамляе падарожнік.

На польскім кірунку — у пункце пропуску «Брэст» — чарга з аўтобусаў і не знікала. На выходных іх там стаяла ў розны час ад 11 да 28, на дзесяць гадзін раніцы 15 ліпеня «калейка» вырасла ўжо да 45 аўтобусаў.

Таксама ў «Брэсце» ў чарзе на выезд у Польшчу прастойвае 70 легкавых аўто.

Паводле звестак польскага боку, на раніцу панядзелка ў «Тэрэспалі» сярэдні час чакання ўезду ў Беларусь для аўтобусаў складае тры гадзіны, для легкавікоў — дзевяць.

Нагадаем, на Беларусь распаўсюдзілі рэгламент ЕС № 2024/1865. Ён уводзіць санкцыі ў дачыненні да беларускай эканомікі ў адказ на яе ўдзел у агрэсіі Расіі супраць Украіны. Раней гэты дакумент датычыў толькі юрыдычных асобаў, аднак з 29 чэрвеня 2024 года яго распаўсюдзілі і на фізічных асобаў, то-бок звычайных людзей.

З нядаўняга часу Польшча пачала строга даглядаць багаж фізічных асобаў — і забараняць уезд з «санкцыёнкай», якой цяпер лічаць мноства звычайных тавараў з крамаў, у тым ліку цыгарэты і алкаголь.