У канцы чэрвеня грамадзянін Германіі Рыка Крыгер (Rico Krieger) быў асуджаны на смяротнае пакаранне Мінскім абласным судом. Пра гэта паведаміў праект «МотолькоПомоги».
Мужчыну абвінавацілі ў незаконных дзеяннях у дачыненні да агнястрэльнай зброі, прывядзенні ў непрыдатнасць транспарту ці шляхоў зносін, стварэнні ці ўдзеле ў «экстрэмісцкім» фарміраванні, агентурнай дзейнасці, найміцтве і акце тэрарызму.
Вядома, што ў Германіі ў мужчыны засталося няпоўнагадовае дзіця.
На гэты момант невядома, ці быў прысуд абскарджаны або апратэставаны і ці ўступіў ён у законную сілу.
У профілі Рыка Крыгера ў прафесійнай сетцы LinkedIn апошнім месцам працы пазначаны Нямецкі Чырвоны Крыж. Там ён працаваў з 2021 года тэхнікам хуткай медыцынскай дапамогі. Да гэтага ён быў надомным медбратам. З 2014 па 2017 год, як гаворыцца ў яго LinkedIn, Рыка Крыгер быў ахоўнікам пры амбасадзе ЗША ў Берліне.
Як заявіў праваабарончы цэнтр «Вясна», справа вайсковага доктара Крыгера датычыць палка Каліноўскага (яго структурнага падраздзялення — замежнага механізаванага батальёна Western). У каментары «Люстэрку» прадстаўнікі палка сказалі, што Рыка ніякага дачынення да іх не мае.
Чытайце таксама