Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  2. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  3. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  4. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  5. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  6. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  7. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  8. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  9. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  10. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  11. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
Читать по-русски


Эксперты Мінздароўя вядуць медыцынскае расследаванне з нагоды смерці дзесяцігадовай дзяўчынкі ў Старадарожскай ЦРБ, вывучаюцца ўсе матэрыялы справы, паведамілі ў ведамстве.

Фота выкарыстанае ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

Там дадалі, што «праводзіцца аб’ектывізацыя ўсіх фактаў, выкладзеных у інтэрнэт-прасторы і выяўленых рабочай групай на сапраўдны момант».

Канчатковыя высновы што да абставінаў смерці дзяўчынкі будуць зробленыя па выніках працы камісіі і пасля завяршэння ўсіх лабараторных даследаванняў, а сам выпадак у абавязковым парадку разгледзяць на лекава-кантрольным савеце Мінздароўя.

Нагадаем, трагедыя адбылася ў Старых Дарогах 20 жніўня. Каля 18 гадзін вечара дзесяцігадовую дзяўчынку шпіталізавалі ў здавальняючым стане па скіраванні педыятра. Праз тры гадзіны яе стан рэзка пагоршыўся, яна страціла прытомнасць. Потым у дзіцяці спынілася сэрца.

Дзяўчынку перавялі ў аддзяленне рэанімацыі. На жаль, выратаваць яе не ўдалося. У 22.50 яна памерла.

— Для аказання медыцынскай дапамогі былі выкліканыя дактары-спецыялісты, якія змагаліся за яе жыццё цягам дзвюх гадзін. Таксама была дадаткова выкліканая спецыялізаваная выязная рэанімацыйная брыгада, але, нягледзячы на ўсе мерапрыемствы, выратаваць дзіця не ўдалося. Цяпер працуе камісія Мінздароўя і галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Мінскага аблвыканкама, каб ацаніць усе этапы аказання медыцынскай дапамогі дзіцяці. Праца камісіі знаходзіцца на асабістым кантролі начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Мінскага аблвыканкама. Мы выказваем спачуванні з нагоды смерці дзіцяці, — адзначылі ў галоўным упраўленні па ахове здароўя Мінскага аблвыканкама.

Цела дзяўчынкі адправілі на судмедэкспертызу, па выніках якой будзе пастаўлены канчатковы дыягназ.

Як расказаў журналістам дзядзька памерлай дзяўчынкі, у нядзелю пляменніца прачнулася і паскардзілася на кепскае самаадчуванне: яе ванітавала, балела галава. Таксама была скажоная гаворка — як звычайна бывае падчас інсульту. Бацькі звярнуліся ў прыёмнае аддзяленне раённай бальніцы.

— Сястра папрасіла даць скіраванне на КТ ці МРТ: можа, сапраўды інсульт. Дзяжурны доктар сказаў: у дзіцяці інсульту быць не можа, гэта ротавірусы. Прапанавалі шпіталізацыю, але сястра, пачуўшы, што з галавой у дачкі ўсё ў парадку, напісала адмоўную, і яны пайшлі дадому. А ў аўторак дзяўчынцы зноў стала кепска. У выніку з тым самым дыягназам (ротавірусы) яе гадзін у 18 паклалі ў бальніцу. А 21-й гадзіне сястра яе наведвала, усё было нармальна. У 23.45 патэлефанавалі, сказалі, што памерла, — расказаў дзядзька загінулай.