Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  2. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  3. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  4. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  5. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  6. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  7. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  8. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  9. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  10. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
Читать по-русски


Для кіроўцаў з’явіліся новаўвядзенні. Так, з 21 жніўня на Адзіным партале электронных паслуг «Е-Паслуга» сталі даступныя для анлайн-замовы новыя звесткі. Пра гэта паведамляецца на сайце Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг. Нагадаем, яшчэ адно змяненне часовае, яно датычыць патрабавання ездзіць днём з уключанымі фарамі.

Фото: pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

Новаўвядзенне па электронных паслугах

З 21 жніўня на Адзіным партале электронных паслуг можна замовіць звесткі пра транспартны сродак па серыі і нумары пасведчання яго рэгістрацыі. Таксама цяпер могжна атрымаць праз «Е-Паслугу» фотавыявы фізасобы з пасведчання кіроўцы.

Нерэзідэнты Беларусі з 21 жніўня могуць анлайн атрымліваць звесткі пра дапушчаныя парушэнні ПДР на транспартным сродку.

Таксама з гэтай даты сталі даступныя і некаторыя іншыя электронныя паслугі:

  • атрыманне юрыдычнымі асобамі інфармацыі пра дапушчаныя парушэнні ПДР;
  • пацверджанне юрыдычнымі асобамі рэгістрацыі транспарту па яго VIN;
  • пацверджанне рэгістрацыі транспарту для адміністрацыйных працэдур, а таксама іншых выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам.

«Электронныя паслугі аказваюцца ў аўтаматычным рэжыме на падставе інфармацыі аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы ДАІ МУС Беларусі», — удакладняецца на сайце Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг.

Кароткачасовае новаўвядзенне што да ўключаных днём фар

З 25 жніўня да 5 верасня ў Беларусі пройдзе прафілактычная акцыя «Увага — дзеці», паведамілі раней у ДАІ. Прычына — пачатак навучальнага года.

Згодна з п. 166.9 ПДР, у гэтыя дні кіроўцы абавязаныя перасоўвацца ў светлы час сутак з уключаным на транспартным сродку блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі.

За невыкананне гэтага патрабавання ПДР прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да трох базавых велічынь — 120 рублёў (ч. 3 арт. 18.13 КаАП Беларусі).

Чытайце таксама