Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  2. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  3. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  4. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  5. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  6. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  7. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  8. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  9. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  10. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  11. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  12. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
Читать по-русски


Падчас акупацыі Херсона расіяне звозілі целы сваіх загінулых салдат на тэрыторыю сметніка і, відавочна, спальвалі. Пра гэта піша The Guardian са спасылкай на мясцовых жыхароў і работнікаў смеццевага палігона.

Замініраваныя вызваленыя тэрыторыі Херсонскай вобласці. Фота: Ніна Ляшонак, «Ґрати»

Суразмоўцы выдання расказалі, што бачылі, як расіяне прывозілі на сметнік грузавікі, напоўненыя чорнымі мяшкамі, і падпальвалі іх. Пасля гэтага ў паветры стаяў моцны дым і жудасны пах.

Херсонцы і работнікі палігона мяркуюць, што такім чынам расіяне пазбаўляліся целаў сваіх салдат, якія загінулі падчас лютых баёў летам. Некаторыя з іх удакладнілі, што не бачылі саміх рэшткаў і не могуць дакладна сцвярджаць, належалі яны вайскоўцам або цывільным асобам.

Тэрыторыя самога сметніка падчас акупацыі была ачэпленая, мясцовых жыхароў да яе не падпускалі.

Работнікі палігона адзначаюць, што расіяне маглі замініраваць яго ці пакінуць там неразарваныя снарады.

The Guardian паведамляе, што колькасць атрыманых сведчаннях вылічваецца дзясяткамі, але падкрэслівае, што пакуль не можа пацвердзіць інфармацыю з незалежных крыніц. Украінскія ўлады не далі каментароў выданню з гэтай нагоды.