Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  2. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  3. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  4. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  5. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  6. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  7. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  8. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  9. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  10. Лукашэнка памілаваў 42 асуджаных па «палітычных» артыкулах
  11. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  12. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  13. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  14. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

Расія 26 студзеня нанесла масіраваны ракетны ўдар па аб’ектах крытычнай інфраструктуры Украіны, выпусціўшы 55 ракет. Гэтаму папярэднічаў начны налёт дронаў. Паводле звестак украінскай Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях, у выніку гэтых нападаў загінула як мінімум 11 чалавек.

Киевляне пережидают ракетную атаку в метро. Украина, 26 января, 2023 года. Фото: Reuters
Кіяўляне чакаюць канца ракетнай атакі ў метро. Украіна, 26 студзеня, 2023 года. Фота: Reuters

Як паведаміў галоўнакамандуючы УСУ Валерый Залужны, расіяне для ўдару па Украіне выкарыстоўвалі высокадакладныя ракеты паветранага і марскога базавання: Х-101, Х-555, Х-47 «Кінжал», «Калібр», Х-59. Яны былі запушчаныя з самалётаў Ту-95, Су-35, МіГ-31К і караблёў, якія знаходзяцца ў акваторыі Чорнага мора.

— Сіламі і сродкамі супрацьпаветранай абароны Узброеных сіл Украіны знішчаныя 47 крылатых ракет, 20 з іх — у раёне сталіцы. Акрамя таго, тры з чатырох кіравальных авіяцыйных ракет Х-59 не дасягнулі сваіх цэляў, — расказаў Залужны.

Паветранае камандаванне «Поўдзень» паведаміла, што над Адэскай вобласцю былі збітыя тры ракеты, над Мікалаеўскай — 13 і сем — над Херсонскай.

— Адзначыліся падраздзяленні Херсонскай зенітнай ракетнай брыгады, знішчылі 20 варожых паветраных цэляў.

Паветраная трывога доўжылася каля чатырох гадзін. У некалькіх абласцях краіны былі зафіксаваныя траплянні расійскіх ракет, паведаміў спікер Паветраных сіл УСУ Юрый Ігнат.

Паведамлялася пра прылёты ў Вінніцкай, Адэскай, Кіеўскай абласцях, а таксама Кіеве. Так, у Адэскай вобласці пацярпелі два аб’екты крытычнай інфраструктуры. У Кіеўскай вобласці — аб’екты цывільнай інфраструктуры, прыватныя дамы, шматпавярхоўкі, аўто. У асноўным гэта выбітыя вокны, пашкоджаныя дахі і фасады.

У Кіеве ў выніку прылёту ў нежылы дом загінуў 55-гадовы мужчына, яшчэ два чалавекі атрымалі раненні.

Усяго ў выніку расійскіх удараў загінула 11 чалавек, заявіў у эфіры тэлемарафона прэс-афіцэр Дзяржаўнай службы Украіны па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Харунжы.

— Сёння ў выніку тэрарыстычных нападаў РФ як дронамі, так і ракетамі былі ўдары ў 11 абласцях. Пацярпелі 11 чалавек і загінулі таксама 11 чалавек. Гэта інфармацыя па стане на 15.00 (кіеўскі час. — Заўв. рэд.), — адзначыў ён.

Энергетыкі паведамляюць, што самая складаная сітуацыя з электраэнергіяй у Кіеве, Кіеўскай, Адэскай і Днепрапятроўскай абласцях. Аднак дзякуючы аператыўным рамонтным працам ужо ўдалося аднавіць падачу энергіі крытычнай інфраструктуры Адэсы. У Кіеве ад экстранных адключэнняў перайшлі да планавых.

Нагадаем, мінулы масіраваны расійскі ракетны абстрэл Украіна перажыла 14 студзеня. Тады адна з ракет трапіла ў жылы дом у Дняпры. Загінулі 44 чалавекі, самай маленькай ахвяры не было яшчэ і года. Пацярпела 79 чалавек, з іх 16 дзяцей.

Выратавальныя працы працягваліся тры дні. З-пад завалаў вызвалілі 39 чалавек, з іх 6 дзяцей.