Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  2. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  3. Путин затягивает переговоры, а Украина атакует Крым. Что происходит на фронте российско-украинской войны
  4. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  5. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  6. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  7. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  8. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  9. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  10. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  11. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  12. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  13. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  14. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
Читать по-русски


Заснавальнік ПВК Вагнера Яўген Прыгожын запісаў новы аўдыёзварот, у якім папрасіў у расіян падтрымкі і паабяцаў чарговыя «перамогі на фронце». Гэта першая яго заява пасля пераезду ў Беларусь.

Яўген Прыгожын з'язджае з Растова. 24 чэрвеня 2023 года. Фота: Reuters

Аўдыёзварот Прыгожына быў апублікаваны ў праваенным тэлеграм-канале Grey Zone, блізкім да ПВК Вагнера, — як там сказана, «у адказ на тыя праявы народа, якія былі аказаныя за апошнія дні».

— Сёння нам як ніколі патрэбная вашая падтрымка. Дзякуй вам за гэта, — заявіў лідар вагнераўцаў.

Ён запэўніў, што арганізаваны ім 24 чэрвеня «Марш справядлівасці» быў скіраваны «на барацьбу са здраднікамі і мабілізацыю нашага грамадства», і выказаў меркаванне, што «многае з гэтага нам удалося».

— Найбліжэйшым часам, я ўпэўнены, што вы ўбачыце нашыя наступныя перамогі на фронце, — заявіў Яўген Прыгожын. Пра свае далейшыя планы і месцазнаходжанне ён не расказаў.

Пры гэтым у самім фарміраванні напярэдадні паведамілі, што на месяц спыняюць вярбоўку наймітаў «у сувязі з часовым няўдзелам ПВК Вагнера ў спецыяльнай ваеннай аперацыі і пераездам у Рэспубліку Беларусь».

Нагадаем, увечары 23 чэрвеня заснавальнік ПВК Вагнера Яўген Прыгожын абвінаваціў Мінабароны РФ ва ўдары па «тылавых лагерах» яго байцоў і паабяцаў адказ. Ваеннае ведамства абвінавачанне адхіліла. ФСБ заявіла пра завядзенне супраць Прыгожына крымінальнай справы пра падрыхтоўку ўзброенага мяцяжу. Раніцай 24 чэрвеня заснавальнік ПВК заявіў, што яго байцы кантралююць вайсковыя аб’екты ў Растове-на-Доне. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін пазней раніцай выступіў са зваротам, у якім назваў тое, што адбываецца, здрадай. Мяцеж завяршыўся тым, што Яўген Прыгожын адмовіўся ад «паходу на Маскву» і пагадзіўся з’ехаць у Беларусь. Крымінальная справа па мяцяжы Прыгожына была спыненая 27 чэрвеня.

Сам Прыгожын папярэдні раз выступіў са зваротам 26 чэрвеня — праз два дні пасля мяцяжу. Тады ён расказаў сваю версію падзей і запэўніў, што яго найміты зладзілі марш-кідок на Маскву «для дэманстрацыі свайго пратэсту. А не для зрынання ўлады ў краіне». Мэтай жа паходу, паводле яго, было не дапусціць знішчэння ПВК Вагнера і прыцягнуць да адказнасці тых, хто «сваімі непрафесійнымі дзеяннямі здзейсніў велізарную колькасць памылак падчас СВА».

Глядзіце таксама