Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  2. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  3. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  4. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  5. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  6. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  7. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  8. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  9. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  10. Жыхарам Гомельшчыны, прызнаным «дармаедамі», пачалі рассылаць «позвы» з міліцыі — «Флагшток»
  11. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  12. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  13. Атаковали в районе Теткино, разрушили мост через реку Сейм — что происходит в Курской области, где накануне активизировались ВСУ
  14. «Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян». Першае інтэрв'ю Юрася Зянковіча на свабодзе
  15. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  16. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
Читать по-русски


Нягледзячы на шырокае выкарыстанне дронаў, крылатых ракет і іншага хайтэку, вайна ва Украіне застаецца ў асноўным артылерыйскай — галоўную ролю ў ёй адыгрываюць гарматы. Перавага ў артылерыі застаецца галоўным козырам Расіі, дазваляючы нівеляваць параўнальна нізкі ўзровень контрбатарэйнай барацьбы. Аналітычны ўкраінскі канал «Військовий Віщун» паспрабаваў ацаніць узровень стратаў расійскіх гармат і колькасць тых, што засталіся.

САУ «Мста-С» на параде в Киеве, 2008 год. На тот момент все самоходки украинской армии были сделаны в СССР и имели гусеничное шасси. Фото: Michael, CC BY 3.0, commons.wikimedia.org
САУ «Мста-С» — самая грозная самаходка УС РФ, стаіць яна і на ўзбраенні УСУ (на фота якраз украінская гармата). Аднак армія Украіны акрамя савецкіх сістэм мае шырокую наменклатуру заходніх гармат, часта больш дальнабойных. Фота: Michael, CC BY 3.0, commons.wikimedia.org

Якія метады выкарыстоўваліся падчас падліку

Каб падлічыць колькасць гармат, на якія могуць разлічваць расійскія вайскоўцы, аналітыкі выкарыстоўвалі тры віды крыніц. Першы — маніторынгавыя рэсурсы, якія вядуць падлік стратаў тэхнікі па фота і/або відэа (вядомы нідэрландскі блог Oryx і трохі менш вядомы рэсурс WarSpotting). Такія сайты каштоўныя тым, што даюць відавочныя пацверджанні стратаў — аднак іх дакладнасць непазбежна будзе неідэальнай, бо далёка не кожны знішчаны танк або самаходку абавязкова ўдаецца сфатаграфаваць або зняць на відэа.

Для ацэнкі першапачатковай колькасці расійскай артылерыі аўтары матэрыялу выкарыстоўвалі даведнік Military Balance — гэта, бадай, найбольш аўтарытэтны ў свеце бюлетэнь пра ўзброеныя сілы краінаў свету.

Нарэшце, выкарыстоўваліся спадарожнікавыя здымкі палігонаў у Расіі, на якіх знаходзіцца ці знаходзілася на захоўванні артылерыя.

152-мм самаходная гаўбіца 2С19 «Мста-С»

Галоўнай і найбольш небяспечнай самаходнай артылерыйскай устаноўкай (САУ) у расійскай арміі застаецца пакуль гаўбіца «Мста-С». Згодна з даведнікам Military Balance, на пачатак вайны рэгулярныя войскі РФ мелі на ўзбраенні парадку 850 такіх гармат усіх мадыфікацый, і яшчэ каля 150 штук знаходзілася на захоўванні (сумарна каля 1000).

Самоходная гаубица «Мста-С» российской армии, полигон «Алабино», 2014 год. Фото: Vitaly V. Kuzmin, vitalykuzmin.net, CC BY-SA 4.0, commons.wikimedia.org
Самаходная гаўбіца «Мста-С» расійскай арміі, палігон Алабіна, 2014 год. Фота: Vitaly V. Kuzmin, vitalykuzmin.net, CC BY-SA 4.0, commons.wikimedia.org

Паводле звестак партала Oryx, на момант напісання артыкула былі знішчаныя 163 візуальна пацверджаныя «Мсты-С». Насамрэч гэтая лічба трохі вышэйшая, удакладняюць аўтары. Да прыкладу, акрамя баявых стратаў гаўбіцы выходзяць з ладу праз знос ствалоў або заканчэнне мотарэсурсу. Агульныя страты аналітыкі ацэньваюць па ніжняй планцы ў 20 працэнтаў гаўбіц (то-бок да 200 штук).

Одна из площадок хранения САУ "Мста-С". Насколько известно, расконсервация этих орудий не проводилась. Фото: t.me/vishun_military
Адна з пляцовак захоўвання САУ «Мста-С». Наколькі вядома, раскансервацыя гэтых гармат не праводзілася. Фота: t.me/vishun_military

Пры гэтым адзначаецца, што наяўныя на складах гаўбіцы (якіх, нагадаем, прыкладна 150) пакуль не раскансервавалі — большая частка па-ранейшаму на месцы.

240-мм мінамёт 2С4 «Цюльпан»

Кампенсуюць расіяне свае страты за кошт выкарыстання менш дальнабойных, але значна магутнейшых 240-міліметровых мінамётаў «Цюльпан» у самаходнай версіі.

Самоходный миномет «Тюльпан» в парке «Патриот» в России. Фото: Vitaly V. Kuzmin. vitalykuzmin.net, CC BY-SA 4.0, commons.wikimedia.org
Самаходны мінамёт «Цюльпан» у парку «Патрыёт» у Расіі. Фота: Vitaly V. Kuzmin. vitalykuzmin.net, CC BY-SA 4.0, commons.wikimedia.org

Тут аналітыкі звяртаюцца да спадарожнікавых здымкаў. Галоўнае месца захоўвання мінамётаў «Цюльпан» у Расіі — 94-ы арсенал у Омску. На адной з пляцовак гэтага аб’екта ў 2021 годзе было да 200 адзінак гэтай зброі — у той час як на травеньскіх фотаздымках 2023 года заўважна, што не хапае каля 30 адзінак, частка іншых машын «канібаліцца» (разбіраецца на запчасткі) для рамонту. Другая пляцоўка омскага арсенала раней змяшчала каля 176 «Цюльпанаў» — цяпер іх колькасць зменшылася прыкладна на 70 адзінак.

Одна из площадок базы хранения в Омске. На 2021 год здесь более 170 "Гиацинтов-С". Фото: t.me/vishun_military
Адна з пляцовак базы захоўвання ў Омску. На 2021 год тут больш за 170 «Цюльпанаў». Фота: t.me/vishun_military
Та же площадка в мае 2023 года. Видно исчезновение порядка 70 машин. Фото: t.me/vishun_military
Тая ж пляцоўка ў траўні 2023 года. Відаць знікненне каля 70 самаходных мінамётаў. Фота: t.me/vishun_military

Паводле звестак маніторынгавых сайтаў, пацверджаныя страты «Цюльпанаў» складаюць 13 адзінак (аўтары артыкула адзначаюць, што знішчаць мінамёты апошнім часам сталі часцей — гэта можа быць звязана з іх больш шырокім, чым раней, выкарыстаннем на фронце). Тэмпы раскансервацыі гэтай тэхнікі няясныя, але на ўзбраенні цяпер, на думку аналітыкаў, можа знаходзіцца ад некалькіх дзесяткаў да сотні «Цюльпанаў», плюс больш за 200 на захоўванні.

152-мм гаўбіца 2С5 «Гіяцынт-С»

Самаходных гаўбіц 2С5 «Гіяцынт-С» таксама становіцца ўсё больш на ўзбраенні УС РФ — аўтары артыкула мяркуюць, што па меры выбівання гармат «Мста-С» менавіта «Гіяцынт» стане самай масавай 152-міліметровай гарматай. Гэтая гаўбіца паступіла на ўзбраенне ў 1976 годзе і можа страляць на адлегласць звыш 33 кіламетраў.

САУ 2С5 «Гиацинт-С» в парке «Патриот» в России. Фото: Vitaly V. Kuzmin, vitalykuzmin.net, CC BY-SA 4.0, commons.wikimedia.org
САУ 2С5 «Гіяцынт-С» у парку «Патрыёт» у Расіі. Фота: Vitaly V. Kuzmin, vitalykuzmin.net, CC BY-SA 4.0, commons.wikimedia.org

Згодна з даведнікам The Military Balance, на пачатак 2022 года на ўзбраенні Расіі было каля 100 адзінак, а на захоўванні нашмат больш — каля 850 штук (аўтары лічаць, што апошняя лічба завышаная — падрабязней пра гэта ніжэй). Пацверджаныя страты складаюць, паводле розных маніторынгавых сайтаў, ад 28 да 50 штук.

Што да раскансервацыі гармат, якія стаяць на захоўванні, то тут лічбы нашмат большая. На адной з пляцовак ужо згаданага 94-га арсенала ў Омску ў 2021 годзе было 108 «Гіяцынтаў» — у траўні 2023-га тут заставалася ўсяго 38 штук (то-бок 70 гаўбіц вывезлі). На іншай пляцоўцы таго ж арсенала з 91 «Гіяцынта», што быў там да вайны, вывезлі больш за 30 штук. Разам гэта ўжо каля 100 знятых з захоўвання гаўбіц.

Площадка, где хранились "Гиацинты" на 94-м арсенале в Омске, 2021 год. Фото: t.me/vishun_military
Пляцоўка, дзе захоўваліся «Гіяцынты» на 94-м арсенале ў Омску, 2021 год. Відаць больш за 100 гаўбіц. Фота: t.me/vishun_military
Та же площадка в мае 2023 года. Фото: t.me/vishun_military
Тая ж пляцоўка ў траўні 2023 года. Засталося менш за 40 гармат. Фота: t.me/vishun_military

«Гіяцынты» здымаліся з захоўвання і на іншых арсеналах — аўтары згадваюць 36 гармат, вывезеных з арсенала ў Бранску, больш за 20 гаўбіц з горада Усурыйск (было 50) і 30 з 36 адзінак, якія знаходзіліся ў Бураціі, — разам гэта яшчэ каля 90 штук.

Усяго колькасць раскансерваваных самаходак «Гіяцынт-С» аўтары ацэньваюць прыкладна ў 200 адзінак. Колькасць візуальна пацверджаных гармат, што засталіся на базах, пішуць аналітыкі, прыкладна такая ж — каля 200. Частка з іх пры гэтым магла выкарыстоўвацца ў якасці донараў ствалоў і іншых запчастак. Што да 850 адзінак на захоўванні, згадваных Military Balance, то аўтары даследавання адзначаюць, што пацвердзіць такую колькасць пакуль немагчыма — хоць некаторыя «Гіяцынты» маглі захоўвацца ў ангарах, але наўрад ці іх было некалькі сотняў.

203-мм дальнабойная гармата 2С7 «Півоня»

Паводле звестак The Military Balance, на ўзбраенні УС РФ на пачатак вайны было 60 штук 2С7 «Малка» (мадэрнізаваная версія «Півоні»). Яшчэ 260 штук знаходзілася на захоўванні. Страчана было, наколькі вядома, усяго восем штук — удакладняецца, што на дальнабойныя гарматы не так проста «паляваць» (бо яны вядуць агонь з вялікай дыстанцыі ад лініі фронту).

САУ 2С7 «Пион» в Музейном комплексе УГМК, Верхняя Пышма, Свердловская область. Фото: Iamthewalrus241167. CC BY-SA 4.0, commons.wikimedia.org
САУ 2С7 «Півоня» ў музейным комплексе УГМК, Верхняя Пышма, Свярдлоўская вобласць. Фота: Iamthewalrus241167. CC BY-SA 4.0, commons.wikimedia.org

У асноўным «Півоні» захоўваліся на ўсё тым жа 94-м арсенале ў Омску, там іх было каля 200 адзінак у 2021 годзе. Вясной 2023 года не хапае прыкладна 100.

Место хранения дальнобойных орудий "Пион", 2021 год. Фото: t.me/vishun_military
Месца захоўвання дальнабойных гармат «Півоня» (дзве пляцоўкі ў цэнтры кадра) , 2021 год. Фота: t.me/vishun_military
Та же площадка в 2023 году. Десятки "Пионов" пропали. Фото: t.me/vishun_military
Тая ж пляцоўка ў 2023 годзе. Дзясяткі «Півоняў» зніклі. Фота: t.me/vishun_military

Аўтары даследавання адзначаюць, што частка самаходак «канібаліцца» дзеля ствалоў, якія часта выходзяць з ладу праз высокую інтэнсіўнасць агню. На думку аналітыкаў, пры такім выдаткоўванні рэсурсу «Півоні» змогуць альбо выкарыстоўвацца абмежавана, альбо «пачнуць сыпацца праз год».

152-мм гаўбіца 2С3 «Акацыя»

Апошняя з 152-міліметровых сістэм Расіі «Акацыя» хаця і мае роўны з «Мстой-С» і «Гіяцынтам-С» калібр, не можа паўнавартасна іх замяніць — яна абсталёўваецца нашмат старэйшай гарматай Д-20 з нашмат меншай далёкасцю стральбы (да 20 кіламетраў). Згодна з The Military Balance, на ўзбраенні УС РФ перад вайной было больш за 850 такіх гаўбіц, плюс каля 1000 на захоўванні. Расследавальнікам Oryx удалося пацвердзіць 121 страчаную «Акацыю» расійскага войска.

САУ 2С3 «Акация» в Национальном военно-историческом музее Болгарии, София. Фото: DAVID HOLT. Flickr: Sofia Bulgaria 204, CC BY-SA 2.0, commons.wikimedia.org
САУ 2С3 «Акацыя» ў Нацыянальным ваенна-гістарычным музеі Балгарыі, Сафія. Фота: DAVID HOLT. Flickr: Sofia Bulgaria 204, CC BY-SA 2.0, commons.wikimedia.org

Найбольшая колькасць самаходак размяшчалася ўсё на тым жа омскім 94-м арсенале. Паводле падлікаў аўтараў, на адной з пляцовак знаходзілася 134 гарматы, з іх знялі з захоўвання 50. На другой пляцоўцы з 65 наяўных вывезлі 50, на трэцяй было ўсяго 10, і ўсе вывезлі. Усяго з захоўвання тут, адпаведна, знялі 110 гармат.

Крупнейшее место хранения САУ "Акация", более 130 машин. 2021 год. Фото: t.me/vishun_military
Найбуйнейшае месца захоўвання САУ «Акацыя», больш за 130 машын. 2021 год. Фота: t.me/vishun_military
Та же площадка в 2023 году. Фото: t.me/vishun_military
Тая ж пляцоўка ў 2023 годзе. Вывезлі каля 50 гармат. Фота: t.me/vishun_military

На меншай па маштабе базе захоўвання ў Петразаводску было 80 адзінак (вывезлі 12), арсенал у пункце Лясны Гарадок у пачатку 2022 года змяшчаў 60 «Акацый» — вывезлі каля 40. На іншых пляцоўках сумарна ўдалося налічыць да 300 гаўбіц на захоўванні, іх не вывозілі.

На названых базах, як падлічылі аўтары, усяго было каля 840 самаходных гаўбіц «Акацыя», частку баявых машын на іншых аб’ектах не падлічылі «праз невялікую колькасць на захоўванні, адсутнасць свежых спадарожнікавых здымкаў або жудасны стан тэхнікі». Такім чынам, лічбу The Military Balance ў 1000 «Акацый» на захоўванні аўтары лічаць блізкай да ісціны. Агульная колькасць раскансерваваных самаходак ацэньваецца ў 160−170 штук, што прыкладна ў паўтара разу перавышае пацверджаныя страты.

Аднак аналітыкі адзначаюць, што частка САУ знаходзілася ў ангарах (дзе пацвердзіць наяўнасць ці адсутнасць тэхнікі цяжка), а частка здымкаў была састарэлай. Падводзячы вынік, аўтары пішуць, што суадносіны стратаў і колькасць раскансерваваных гармат можа дасягаць прыкладна 1:2 (то-бок з захоўвання маглі зняць прыкладна 240 «Акацый»).

122-мм самаходка 2С1 «Гваздзік»

2С1 «Гваздзік» — адзіная ў спісе самаходная гармата калібрам менш за 152 міліметры. Адпаведна, моц і дальнабойнасць 122-міліметровых снарадаў нашмат меншая, яны «дастаюць» усяго на 15 кіламетраў, што вельмі мала для сучаснай вайны.

САУ 2С1 «»Гвоздика» в г. Чебоксары, Россия. Фото: Vitaly V. Kuzmin, vitalykuzmin.net, CC BY-SA 4.0, commons.wikimedia.org
САУ 2С1 «Гваздзік» у г. Чабаксары, Расія. Фота: Vitaly V. Kuzmin, vitalykuzmin.net, CC BY-SA 4.0, commons.wikimedia.org

Паводле звестак The Military Balance, па стане на пачатак вайны рэгулярныя войскі Расіі мелі 245 «Гваздзікоў» плюс каля 2000 на захоўванні. Пацверджаныя Oryx страты складаюць 65 штук.

Што да месцаў захоўвання, то большая частка знаходзілася на ўжо добра знаёмым нам найбуйнейшым 94-м арсенале ў Омску. Паводле спадарожнікавых здымкаў, на адной з пляцовак аб’екта было 363 «Гваздзікі» (да 2023 года вывезлі 60 штук), на другой было 210 самаходак (вывезлі таксама прыкладна 60), з астатніх пляцовак знікла да 20 машын.

Место хранения САУ "Гвоздика", 2021 год. Более 360 машин. Фото: t.me/vishun_military
Месца захоўвання САУ «Гваздзік», 2021 год. Больш за 360 машын. Фота: t.me/vishun_military
Та же площадка в 2023 году. Снято с хранения порядка 60 машин - темпы расконсервации старых 122-мм гаубиц по сравнению с более современными моделями низки. Фото: t.me/vishun_military
Тая ж пляцоўка ў 2023 годзе. Знялі з захоўвання каля 60 машын — тэмпы раскансервацыі старых 122-мм гаўбіц у параўнанні з сучаснейшымі мадэлямі нізкія. Фота: t.me/vishun_military

Яшчэ адна частка састарэлых гаўбіц захоўваецца ўсяго за 150 кіламетраў ад межаў Украіны, на 120-м арсенале ў Бранскай вобласці. У 2021 годзе тут было як мінімум 160 штук, частка — у ангарах. Цяпер на тэрыторыі арсенала разгорнуты рамонтны хаб расійскай артылерыі, і на тэрыторыю аб’екта завозяць самую розную тэхніку — таму нешта пэўнае сказаць цяжка.

На іншых аб’ектах, дзе ўдалося выявіць «Гваздзікі», іх колькасць паміж 2021 і 2023 годам не змянілася. Робячы выснову, аўтары пішуць, што ўсяго ўдалося пацвердзіць наяўнасць каля 1200 штук. Улічваючы, што частка машын знаходзілася ў ангарах, аналітыкі мяркуюць, што лічбы бюлетэня The Military Balance ў 2000 старых самаходак на захоўванні могуць быць блізкія да ісціны. Рэальная колькасць наяўных «Гваздзікоў» у артыкуле ацэненая ў 1300−2000 адзінак. Раскансервавалі каля 150 штук, што прыкладна ўдвая больш за пацверджаныя страты.

Высновы

Падводзячы высновы, аўтары адзначаюць, што колькасць пацверджаных стратаў у два і больш разу саступае колькасці гармат аналагічнага класа, знятых з захоўвання. Адпаведна, рэальныя страты расійскіх самаходак аналітыкі ў выніку лічаць прыкладна ўдвая большымі, чым удаецца зафіксаваць расследавальнікам.

Усяго ж з захоўвання знялі, паводле падлікаў:

  • каля 100 «Цюльпанаў»;
  • каля 200 «Гіяцынтаў»;
  • каля 100 «Півоняў»;
  • каля 240 «Акацый»;
  • каля 150 «Гваздзікоў».

Пры гэтым на базах захоўвання ўдалося налічыць:

  • каля 150 гаўбіц «Мста-С»;
  • каля 200 «Гіяцынтаў»;
  • каля 100 «Півоняў»;
  • каля 200 «Цюльпанаў»
  • каля 840 «Акацый»;
  • каля 1200 «Гваздзікоў».

Такім чынам, можна канстатаваць, што найбольш актыўна расіяне здымаюць з захоўвання сістэмы з прымальнай па сучасных мерках дальнабойнасцю — так, напалову выбраныя рэзервы гармат «Півоня» і «Гіяцынт» (аднак самую сучасную і грозную «Мсту-С» чамусьці не здымаюць з базаў). А больш за ўсё на складах засталося найменш каштоўных гармат — «Акацый» і «Гваздзікоў», якія маюць параўнальна нізкую дальнабойнасць (пры гэтым, мяркуючы з усяго, іх раскансервуюць даволі нізкімі тэмпамі ў параўнанні з наяўнымі запасамі). Магчыма, гэта звязана з нездавальняючым станам і магчымасцямі старых сістэм (у прыватнасці, з тым, што такія гаўбіцы цяжэй забяспечваць боепрыпасамі).

Які працэнт тэхнікі ўдалося вярнуць у строй, невядома. Перад адпраўкай на фронт раскансерваваная гармата мусіць прайсці дыягностыку і рамонт — практыка паказвае, што ў выніку гэтых мерапрыемстваў тэхніка цалкам можа застацца нябоегатовай.