Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  2. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  3. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  4. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  5. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  6. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  7. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  8. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  9. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  10. Атаковали в районе Теткино, разрушили мост через реку Сейм — что происходит в Курской области, где накануне активизировались ВСУ
  11. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  12. Жыхарам Гомельшчыны, прызнаным «дармаедамі», пачалі рассылаць «позвы» з міліцыі — «Флагшток»
  13. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  14. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  15. «Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян». Першае інтэрв'ю Юрася Зянковіча на свабодзе
Читать по-русски


Пілот перамешчанага ва Украіну расійскага верталёта Мі-8 Максім Кузьмінаў атрымае ўзнагароду — 500 тысяч даляраў у грыўневым эквіваленце. Пра гэта паведаміў у эфіры нацыянальнага тэлемарафона прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Андрэй Юсаў, піша «Украінская праўда».

Максим Кузьминов. Скриншот видео
Максім Кузьмінаў. Скрыншот відэа

Спікер адзначыў, што ў краіне дзейнічае закон аб кампенсацыі ў выпадку, калі чалавек пераходзіць на бок Украіны разам з тэхнікай.

— Украіна — дэмакратычная прававая дзяржава, мы і ўласныя абавязанні выконваем і міжнароднага права (прытрымліваемся). Таму яшчэ раз: тыя расіяне, якія не хочуць станавіцца ваеннымі злачынцамі, калі ласка, здавайцеся, пераходзіце на ўкраінскі бок і абараняйце ўжо ўласны гонар і сумленне, змагайцеся супраць пуцінскага рэжыму, — сказаў Юсаў.

Нагадаем, 23 жніўня ў СМІ з’явілася інфармацыя, што расійскі Мі-8 прызямліўся на ўкраінскай вайсковай базе.

Ва ўкраінскай разведцы заявілі, што гэта была спецаперацыя — расійскі пілот добраахвотна перагнаў верталёт, перад гэтым ягоную сям’ю непрыкметна вывезлі з Расіі.

На прэс-канферэнцыі 5 верасня Максім Кузьмінаў расказаў, што ўгаворваў іншых чальцоў экіпажа верталёта здацца разам з ім украінскаму боку, але яны спалохаліся, пачалі паводзіць сябе агрэсіўна і пасля пасадкі пабеглі ў бок расійскай мяжы. Іх далейшы лёс яму невядомы. Раней «Украінская праўда» паведамляла, што яны былі ліквідаваныя падчас аперацыі.

Чытайце таксама