У ноч на 31 студзеня на тэрыторыі завода «Неўскі мазут» у Санкт-Пецярбургу зваліўся беспілотны лётны апарат, піша «Фонтанка».
Паводле звестак выдання, сродкі супрацьпаветранай абароны выкарыстоўваліся ў 4.20 па аб’екце, які ляцеў над Колпінам. Беспілотнік быў падбіты ракетай з С-400, але ўсё роўна паспеў даляцець да Неўскага раёна і зваліўся на тэрыторыі завода «Неўскі мазут».
Паведамляецца, што на заводзе загарэліся пустыя цыстэрны, іх хутка патушылі супрацоўнікі МНС. Таксама пашкоджанні атрымалі аўтамабілі, прыпаркаваныя на тэрыторыі аб’екта.
Паводле звестак уладаў, у выніку атакі ніхто не пацярпеў, шкоды маёмасці не было.
У аэрапорце Пулкава паведамілі, што падчас інцыдэнту ўводзіліся часовыя абмежаванні.