Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  2. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  3. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  4. С 1 сентября в школах вводят запрет на мобильные телефоны
  5. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  6. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  7. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  8. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
Читать по-русски


У метро Варшавы на вялікіх рэкламных экранах з’явіліся тэксты пра рэпрэсіі ў Беларусі, паведамляе Цэнтр беларускай салідарнасці (ЦБС).

Рекламные экраны в метро Варшавы. Фото: ЦБС
Рэкламныя экраны ў метро Варшавы. Фота: ЦБС

«Пакінуў каментар у Facebook? У Польшчы твой каментар — гэта ўнёсак у дыскусію. У Беларусі ты можаш трапіць у турму», — паведамляецца на адным з экранаў.

Рекламные экраны в метро Варшавы. Фото: ЦБС
Рэкламныя экраны ў метро Варшавы. Фота: ЦБС

«У Польшчы вашыя дабрачынныя ахвяраванні — гэта дапамога тым, хто мае ў іх патрэбу. У Беларусі гэта падстава завесці крымінальную справу», — абвяшчае тэкст ля фатаграфіі палітвязня Андрэя Савінскага, асуджанага ў Беларусі на пяць гадоў пазбаўлення волі за данат на 50 даляраў.

Рекламные экраны в метро Варшавы. Фото: ЦБС
Рэкламныя экраны ў метро Варшавы. Фота: ЦБС

На яшчэ адным экране — інфармацыя пра рэпрэсіі ў дачыненні да польскіх школ: «Вывучэнне замежнай мовы ў Польшчы — гэта тваё развіццё. У Беларусі закрылі дзесяць школ і курсаў польскай мовы».

Акрамя таго, на рэкламных экранах з’явілася фота асуджанага на восем гадоў журналіста Анджэя Пачобута, які з 25 сакавіка 2021 года знаходзіцца за кратамі ў Беларусі. Таксама на іх згаданы былы гродзенскі выратавальнік Аляксандр Курганскі, якога асудзілі на 1,5 года калоніі за лайк пад каментаром па «справе Зельцэра».

«Такім чынам улады польскай сталіцы выказалі салідарнасць з беларускім народам і нагадалі жыхарам горада пра рэпрэсіі ў Беларусі», — піша ЦБС.

Чытайце таксама