Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  2. СМІ высветлілі прычыну пажару на нафтавай вышцы кампаніі «Беларуснафта-Сібір», якая абрынулася ў Расіі. Распачатая крымінальная справа
  3. «И буду ждать Путина в четверг в Турции. Лично». Зеленский заявил, что готов лично встретиться с Путиным для переговоров
  4. Унікальная аперацыя з цэнамі, пра якую казаў Лукашэнка, відаць, можа праваліцца. Што адбываецца з коштам тавараў і паслуг
  5. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  6. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  7. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  8. Ёсць куды падаць: чаму курс даляра працягвае зніжацца? Прагноз па валютах
  9. Вводят изменения, которые касаются рынка недвижимости
  10. Ва ўладаў ёсць забава — гаварыць пра суперпланы і не выконваць іх, але ў гэтым выпадку нават яны не чакалі такой «анамаліі». Што адбылося
  11. «Вывела больш за 150 тысяч даляраў». «Кіберпартызаны» апублікавалі інфармацыю пра грошы фонду, якім кіравала зніклая Мельнікава
  12. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  13. Зяленскі паедзе на перамовы з Пуціным, нават калі Расія не спыніць агонь — Axios
  14. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  15. Чего на самом деле добивается Путин, настаивая на возобновлении переговоров на основе Стамбульских протоколов начала 2022 года — эксперты
  16. Бондарава прайшлася па Чарнецкім, які «цяпер выконвае ролю міністра культуры». Дасталася і старшыні КДК
Читать по-русски


У Дубаі (ААЭ) наймацнейшая паводка пасля залевы. Паводле звестак сіноптыкаў, за 12 гадзін у горадзе выпала прыкладна столькі ападкаў, колькі звычайна фіксуюць тут за год. Мінчук Андрэй, які ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах ужо паўтара года, такога дажджу тут не бачыў яшчэ ні разу. Беларус жыве на першым паверсе гасцявога дома і кажа, што ўдзень на падлозе ў яго стаяла вада.

Улица рядом с домом Андрея, Дубай, 16 апреля 2024 года. Фото предоставлено читателем
Вуліца побач з домам Андрэя, Дубай, 16 красавіка 2024 года. Фота ад чытача
З меркаванняў бяспекі імя суразмоўцы змененае.

Андрэю 28 гадоў, ён працуе з дому. Кажа, у дзевяць-дзесяць раніцы, калі прачнуўся, дождж ужо ішоў. Пра набліжэнне стыхіі мясцовыя сіноптыкі папярэджвалі загадзя.

— Арабскія навіны пісалі, што насоўваецца шторм, але таго, што ён будзе такі здаровы, ніхто не чакаў! — не хавае эмоцый суразмоўца. — Цяпер паводле мясцовага часу каля дзевяці вечара (20.00 паводле Мінска. — Заўв. рэд.), кажуць, у дзесяць будзе самая буйная хваля шторму. Я вырашыў здзейсніць гераічны ўчынак і выйсці ў краму ля дома, каб, калі што, не памерці з голаду. Выглядае ўсё вакол нібы Ноеў каўчэг!

Паводле суразмоўцы, залева ідзе перыядамі. Спачатку залівала некалькі гадзін раніцай, потым надвор’е супакоілася, усё падсохла. Потым стыхія пайшла на другі і трэці заход.

— Прэвентыўных мераў не было, але з раніцы многім, хто працуе афлайн, сказалі сядзець дома. Адмянілі заняткі ў школах і ўніверсітэтах, нельга скарыстацца службай дастаўкі, таксі, — пералічвае Андрэй. — Я жыву ў цэнтры горада, кавярні, якія знаходзяцца ў мяне на раёне, закрытыя, як і маленькія крамкі.

Так выглядае вуліца каля дома Андрэя:

Малады чалавек арандуе аднапавярховы дом. Памяшканне знаходзіцца «сантыметраў на дзесяць» вышэй за ўзровень зямлі. У нейкі момант вада пачала зацякаць усярэдзіну і паднялася «дзесьці на сантыметр». Давялося слаць ручнікі ля вокнаў і дзвярэй. На думку Андрэя, яму яшчэ пашанцавала.

— Цікава, што рабілася ў суседзяў, якія жывуць у нізіне? — задаецца ён пытаннем і прызнаецца, што вада — не тое, што яго сёння асабліва ўразіла. — Гадзін у сем вечара пачало зіхацець, як дыскатэка. Я запісваў сябру кружок у Telegram. Было адчуванне, хтосьці стаіць і фарамі міргае. Падымаю вочы на неба, а гэта маланкі. Цяпер ужо гадзіны дзве не лье, таму ў доме ў мяне суха, і дзякуй богу!

Як кажа суразмоўца, галоўную вуліцу Дубая, Шэйх-Заед-Роўд, мясцовыя ў аўторак назвалі «рака шэйха Заеда».

— Яна тут як праспект Незалежнасці ў Мінску, толькі па восем палос у кожны бок. Праз ваду там сёння можна было праехаць толькі па адной, — апісвае сітуацыю беларус. — Сябар сто метраў ехаў 25 хвілін. Дабірацца яму трэба было праз увесь горад, таму ў заторы ён агулам стаяў чатыры гадзіны.

Андрэй расказвае, што ў мясцовых СМІ пішуць, што ў сераду залева спыніцца.

— Але заўтрашні дзень, кажуць, мы яшчэ сустрэнем з ёю, таму, магчыма, усе зноў застануцца дома, — заўважае малады чалавек. — У чацвер у Дубай на адпачынак збіраюцца прыляцець мае сябры. Нічога адмяняць праз надвор’е яны не будуць. Наадварот, гэта цікава.

«Люстэрка» расказвае пра сітуацыю ў свеце — хутка і аб’ектыўна. Мы знаходзім відавочцаў і ўдзельнікаў самых важных здарэнняў, каб атрымліваць інфармацыю з першых рук.

Падтрымайце рэдакцыю 🙌

Станьце патронам «Люстэрка» — журналісцкага праекта, якому вы дапамагаеце заставацца незалежным. Ахвяраваць любую суму можна хутка і бяспечна праз сэрвіс Donorbox.

Усё пра бяспеку і адказы на іншыя пытанні вы можаце даведацца па спасылцы.