Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  2. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  3. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  4. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  5. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  6. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  7. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  8. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  9. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  10. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  11. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  12. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
Читать по-русски


Расійскія спецслужбы беспрэцэдэнтна ўзмацнілі і да таго высокі ўзровень аховы Уладзіміра Пуціна — на рэкамендацыю спецслужбаў падчас вулічных публічных мерапрыемстваў ён пачаў насіць бронекамізэльку. Пра гэта піша The Moscow Times са спасылкай на двух расійскіх чыноўнікаў і крыніцу, блізкую да Крамля.

Путин выступает на параде по случаю Дня Победы, Москва, 9 мая 2024 года. Фото: пресс-служба президента России
Пуцін выступае на парадзе з нагоды Дня Перамогі, Масква, 9 траўня 2024 года. Фота: прэс-служба прэзідэнта Расіі

Паводле аднаго з чыноўнікаў, насіць бронекамізэльку Пуцін пачаў у 2023 годзе на рэкамендацыю Федэральнай службы аховы і Службы бяспекі прэзідэнта.

«Сёлета 9 траўня падчас параду начальнік цалкам дакладна быў у схаванай бронекамізэльцы. І гэтая мера засцярогі, я лічу, правільная», — расказаў чыноўнік, які прысутнічаў на Краснай плошчы падчас параду.

Брытанская кансультантка па пытаннях бяспекі Джэйд Мілер на просьбу The Moscow Times вывучыла відэакадры з выступам Пуціна на парадзе 9 траўня і прыйшла да высновы, што на расійскім прэзідэнце сапраўды была бронекамізэлька.

«Пуцін ходзіць даволі скавана, і на спіне яго паліто не відаць натуральных зморшчын падчас хады і паціскання рукі вайскоўцам, — сказала Мілер. — Верхняя частка цела Пуціна выглядае ненатуральна, а яго плечы здаюцца даволі шырокімі і квадратнымі, не відаць формы спіны і лапатак».

Паводле эксперткі, з паводзін расійскага прэзідэнта можна зрабіць выснову, што пад паліто надзетае нешта, што прыносіць яму дыскамфорт падчас хады. «У шэрагу выпадкаў ён падымае і папраўляе плечы, што сведчыць пра дыскамфорт ад таго, як балістычная камізэлька сядзіць на плячах, і падчас працяглага нашэння яе вага можа выклікаць раздражненне і дыскамфорт».

«Відаць, што Пуцін трымае паліто высока зашпіленым, і відаць, што ён правярае, ці зашпіленае яно, нібыта спрабуе пераканацца, што ніхто не бачыць, што пад паліто. На маю прафесійную думку, Пуцін падчас наведвання парада носіць нейкую форму балістычнай абароны», — падсумавала Мілер.

Владимир Путин и Александр Лукашенко кратко в Александровском саду, Москва, 9 мая 2024 года. Фото: пресс-служба президента России
Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка ў Аляксандраўскім садзе, Масква, 9 траўня 2024 года. Фота: прэс-служба прэзідэнта Расіі

Афіцыйна Крэмль заяўляе, што няма неабходнасці павышаць меры бяспекі для Пуціна. У прыватнасці, прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў, каментуючы замах на славацкага прэм’ера Роберта Фіца, казаў у сярэдзіне траўня, што меры бяспекі застаюцца на «звычайным узроўні».

The Moscow Times адзначае, што падчас удзелу ў парадзе 9 траўня і падчас ускладання вянкоў да Вечнага агню ля Магілы Невядомага салдата ў Аляксандраўскім садзе з усіх бакоў расійскага прэзідэнта атачала каля двух дзясяткаў сек’юрыці ў сонцаахоўных акулярах з партатыўнымі бронекамізэлькамі ў выглядзе партфеляў.

Адначасова з гэтым на даху Крамля, ГУМа і найбліжэйшых будынкаў знаходзіліся дзясяткі снайпераў са Службы бяспекі прэзідэнта.

Чытайце таксама