Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  2. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  3. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  4. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  5. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  6. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  7. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  8. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  9. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  10. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  11. Синоптики предупредили об опасном гидрометеорологическом явлении
  12. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
Читать по-русски


Пасля праведзеных Дэпартаментам міграцыі Літвы праверак шэсць чалавек з расійскім грамадзянствам былі пазбаўленыя літоўскага. Гэтыя людзі не паведамілі дэпартаменту, што яны атрымалі расійскае грамадзянства, піша Delfi.

Фото: lrv.lt
Выява выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: lrv.lt

З пачатку гэтага года дэпартамент выбраў для праверкі амаль 2000 грамадзян, якія часта ездзяць у Беларусь і Расію. Высветлілася, што ў 1700 з іх ёсць падвойнае грамадзянства (Літвы і Расіі ці Літвы і Беларусі) на законных падставах або від на жыхарства ў іншай краіне.

Падчас праверкі высветлілася, што ў шасці грамадзян Літвы было падвойнае грамадзянства (Літвы і Расіі) без права на яго. Ніхто з гэтых людзей не супрацоўнічаў з Дэпартаментам міграцыі, не адгукнуўся на просьбу падаць дакументы, якія даказваюць права на падвойнае грамадзянства, таму ведамства пачало працэдуру пазбаўлення грамадзянства. У выніку міністр унутраных справаў Агне Білатайтэ падпісала загад пра пазбаўленне гэтых людзей літоўскага грамадзянства.

Паводле наяўных звестак, фактаў утойвання беларускага грамадзянства не выявілі.

Дэпартамент міграцыі адзначае, што грамадзянін Літвы, які атрымаў грамадзянства іншай краіны, мусіць цягам двух месяцаў пісьмова паведаміць пра гэта. За парушэнне парадку пагражае штраф у памеры 300−850 еўра.

Цяпер дэпартамент праводзіць праверку яшчэ некалькіх сотняў грамадзян.