Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  2. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  3. Лукашэнка памілаваў 42 асуджаных па «палітычных» артыкулах
  4. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  5. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  6. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  7. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  8. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  9. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  10. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  11. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  12. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  13. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  14. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
Читать по-русски


/

Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак пачаў перамовы з Кітам Келагам, кандыдатам Трампа на пасаду спецпрадстаўніка па Расіі і Украіне, і Майкам Уолтцам, будучым дарадцам па нацыянальнай бяспецы. У абмеркаваннях таксама ўдзельнічае будучы віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс, піша The Wall Street Journal (WSJ), спасылаючыся на крыніцы.

Флаг США в Нью-Йорке. Фото: unsplash.com
Выява выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: unsplash.com

Паводле звестак выдання, на гэтых перамовах Кіеў збіраецца заявіць пра сваю гатоўнасць да міру.

«Але гэта мусіць быць устойлівы мір. Нестабільны, часовы мір не адпавядае інтарэсам ні ЗША, ні Украіны», — сказала крыніца, знаёмая з пазіцыяй Украіны.

WSJ піша, што Келаг у сваю чаргу выказаў падтрымку намаганням адміністрацыі Байдэна па паскоранай пастаўцы зброі ва Украіну. Ён сцвярджае, што гэта дасць Трампу рычагі ўздзеяння на Маскву для вядзення перамоваў пра мірнае ўрэгуляванне. У той жа час каманда Трампа, паводле звестак крыніц, мала зацікаўленая ў прапанове Украіны пра ўступленне ў NATO, што Зяленскі лічыць важнай гарантыяй бяспекі ад будучай расійскай агрэсіі.

Напярэдадні Зяленскі ў інтэрв'ю Sky News заявіў, што Кіеў можа пагадзіцца на спыненне «гарачай фазы вайны» ў выпадку магчымасці ўступіць у NATO неакупаванай часткі Украіны. З ягоных словаў, Кіеў будзе імкнуцца вярнуць акупаваныя Расіяй тэрыторыі, але не сілай, а праз дыпламатычны ціск.