Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  2. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  3. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  4. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  5. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  6. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  7. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  8. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  9. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  10. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  11. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
Читать по-русски


/

План прэзідэнта ЗША Дональда Трампа прадугледжвае захаванне за Расіяй кантролю над акупаванымі ўкраінскімі тэрыторыямі: гэтая ўмова — «канчатковая». Гаворка ідзе пра ультыматум для Кіева: альбо пагадзіцца, альбо страціць падтрымку ЗША. Пра гэта піша The Times са спасылкай на крыніцу, набліжаную да спецпасланніка прэзідэнта ЗША Стыва Уіткафа. Падрабязнасці перадае «Украінская праўда».

Люди на митинге «Привлеките Россию к ответственности» в Нью-Йорке, США. 23 марта 2025 года. Фото: Reuters
Людзі на мітынгу «Прыцягніце Расію да адказнасці» ў Нью-Ёрку, ЗША. 23 сакавіка 2025 года. Фота: Reuters

Са словаў крыніцы, Трамп лічыць, што прэзідэнт Украіны «фактычна не мае выбару», акрамя як згадзіцца на прапанаваны план. Ён пагражае выйсці з мірнага працэсу ўжо на наступным тыдні, калі пагадненне не будзе дасягнутае.

Амерыканская прапанова, якую Уіткаф прадставіў Маскве і Кіеву, прадугледжвае афіцыйнае прызнанне Злучанымі Штатамі кантролю Расіі над Крымам, а таксама фактычнае прызнанне расійскага кантролю над часткамі паўднёвай і ўсходняй Украіны, захопленымі пасля поўнамаштабнага ўварвання ў 2022 годзе.

Канкурэнтная еўрапейска-ўкраінская прапанова прадугледжвае, што пытанне кантролю над тэрыторыямі будзе абмяркоўвацца толькі пасля спынення агню.

«Погляд Трампа такі: гэтая зямля была захопленая, і яна ўжо не вернецца. Пагадненне, якое цяпер прапануецца, заключаецца ў тым, што акупаваныя Расіяй тэрыторыі застануцца пад яе кантролем. Расія не адступіць. Гэты пункт — канчатковы», — паведаміла крыніца.

Паводле крыніцы, ЗША лічаць, што, калі Украіна адхіліць гэтае пагадненне, вайна працягнецца яшчэ месяцы ці нават гады, пры гэтым Кіеў будзе залежаць ад фінансавання і паставак зброі з Еўропы.

«Скарачэнне фінансавання з боку ЗША будзе мець такі самы эфект, як і змяншэнне паставак узбраенняў (сёлета. — Заўв. рэд.), бо Украіна выкарыстоўвае гэтыя сродкі для закупкі зброі ў іншых саюзнікаў», — адзначыла крыніца.

На пытанне, ці ідзе гаворка пра варыянт «прымі ці пакінь», крыніца адказала, што ЗША разглядаюць сітуацыю як «прымі ці прымі».

«Амерыканскія чыноўнікі таксама лічаць, што грамадская думка ў Еўропе можа змяніцца — супраць маштабных выдаткаў на падтрымку Украіны, асабліва на фоне імавернай рэцэсіі ў ЕС, часткова выкліканай тарыфамі, уведзенымі Трампам», — піша The Times.

Пасля трохгадзінных перамоваў Уіткафа з Пуціным у Маскве ў пятніцу, 25 красавіка, памочнік прэзідэнта РФ па міжнароднай палітыцы Юрый Ушакоў, які таксама прысутнічаў на сустрэчы, назваў перамовы канструктыўнымі і карыснымі.

«Гэтая размова дазволіла Расіі і ЗША яшчэ больш зблізіць свае пазіцыі не толькі па Украіне, але і па шэрагу іншых міжнародных пытанняў», — заявіў Ушакоў.

Трамп прадэманстраваў сваю жорсткую пазіцыю ў дачыненні да акупаваных Расіяй тэрыторый, заявіўшы часопісу Time у пятніцу, што «Крым застанецца з Расіяй», і зноў абвінаваціў Кіеў у правакаванні ўварвання Масквы.

Раней СМІ паведамлялі, што паміж Вашынгтонам і Кіевам застаюцца сур’ёзныя рознагалоссі што да ўмоваў рамкавага мірнага пагаднення з Расіяй. Асноўнай перашкодай сталі гарантыі бяспекі для Украіны і пазіцыя ЗША адносна прызнання кантролю Расіі над Крымам.

Паведамлялася, што адміністрацыя Трампа перадала Украіне ў Парыжы аднастаронкавы дакумент, які падалі як «канчатковую прапанову» па мірным урэгуляванні. Сярод іншага ЗША гатовыя прызнаць кантроль Расіі над украінскім Крымам і аслабіць санкцыі супраць Масквы.

Чытайце таксама