Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  2. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  3. Путин затягивает переговоры, а Украина атакует Крым. Что происходит на фронте российско-украинской войны
  4. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  5. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  6. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  7. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  8. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  9. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  10. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  11. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  12. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  13. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  14. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
Читать по-русски


Ведаеце, гэты матэрыял мусіў быць іншым. Мы доўга думалі, як падысці да тэмы, як расказаць вам пра «расследаванне» БТ пра TUT.BY. У выніку дамовіліся выпусціць тэкст пра яго аўтара, прапагандыстку Ксенію Лебедзеву, якая вельмі шмат хлусіць, — вось ён. Тут жа былыя тутбаеўцы з каманды «Люстэрка» мусілі расказаць, што думаюць пра гэты фільм. Вось ён выйшаў, мы яго паглядзелі. І, на жаль (або на шчасце), у нас нічога не выйшла — гэтая праца была настолькі неразумнай, таннай і агіднай, што нашая задума правалілася. Проста незразумела, як абмяркоўваць сказанае Лебедзевай, нашымі былымі калегамі, якіх прымусілі зняцца ў «расследаванні», або следчым, які вельмі здзіўляецца таму, як працуюць сучасныя кампаніі. Замест гэтага мы раскажам вам, у чым, паводле версіі беларускай прапаганды, вінаваты TUT.BY. Гэта як найлепей пакажа ўвесь абсурд фільма, які закліканы падрыхтаваць беларусаў да сённяшняга судовага рашэння па Марыне Золатавай і Людміле Чэкінай.

Вход в офис TUT.BY 18 мая 2021 года
Уваход у офіс TUT.BY 18 траўня 2021 года — у дзень, калі ўлады разграмілі галоўнае медыя Беларусі. Фота: TUT.BY

У фільме Лебедзева і яе суразмоўцы амаль паўтары гадзіны расказваюць, як TUT.BY негатыўна ўплываў на Беларусь, а яго кіраўнікі на ўсім гэтым узбагачаліся і цягам многіх гадоў былі зацікаўленыя ў пагаршэнні сітуацыі ў нашай краіне.

Такім чынам, вось спіс таго, у чым вінаваты TUT.BY паводле версіі дзяржпрапаганды:

  • У маўклівых акцыях пратэсту ў 2011 годзе;
  • Дэвальвацыях у Беларусі;
  • Майдане ва Украіне і пачатку вайны ў 2014 годзе;
  • Людскім абурэнні дзеяннямі ўладаў у сувязі з COVID-19;
  • Нежаданні станавіцца з «міліцыяй у баявы парадак і паказаць праўду»;
  • Як пажартаваў (ці не) наш калега — ва ўсіх галоўных праблемах Беларусі наогул і вашай сям'і ў прыватнасці за апошнія 20 гадоў.

Усё гэта ў першую чаргу адрасавалася ў бок галоўнага рэдактара TUT.BY Марыны Золатавай і генеральнага дырэктара Людмілы Чэкінай. Людзей, якіх судзяць у закрытым рэжыме і якія ніяк не могуць адказаць на гэтыя нават не абвінавачанні, а паклёп з боку ўладаў, следчых, пракурораў і прапагандыстаў.

Міла, Марына, мы вамі ганарымся. Вашая прынцыповасць і стойкасць — прыклад для кожнага з нас. Мы з гонарам працягваем вашую справу — расказваем беларусам сапраўдныя навіны, нягледзячы ні на што.